Оверат пачаў кар’еру ў клубе «Зігбургер 04», адкуль перайшоў у «Кёльн». За гэты клуб Оверат выступаў з 1962 па 1977 год, згуляўшы ў 765 матчах і забіўшы 287 галоў. Ён выйграў з клубам чэмпіянат Германіі ў 1964 годзе і Кубак Германіі ў 1968 і 1977 гадах.
З 1963 па 1974 год Оверат гуляў за зборную Германіі, правёўшы 81 матч і забіўшы 17 галоў. Ён выйграваў у складзе зборнай усе віды медалёў на першынствах.
З 2004 па 2011 год Оверат працаваў прэзідэнтам футбольнага клуба «Кёльн».
Крыніцы
↑Wolfgang Overath // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.