Востраў Рабінзона Круза
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7d/Rob-cru.png/270px-Rob-cru.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/00/Archpielago_Juan_Fernandez_%28Vista_hacia_Robinson_Crusoe%29.jpg/270px-Archpielago_Juan_Fernandez_%28Vista_hacia_Robinson_Crusoe%29.jpg)
Востраў Рабінзона Круза (ісп.: Isla Robinsón Crusoe) — востраў у Ціхім акіяне, адзін з астравоў архіпелага Хуана Фернандэса.
У 1704 годзе на востраў Рабінзона Круза быў высаджаны шатландскі мараплаўца Аляксандр Селкірк, дзе ён пражыў чатыры гады і чатыры месяцы ў поўнай адзіноце і ізаляцыі. Гісторыя Аляксандра Селкірка лягла ў аснову сюжэта сусветнавядомага класычнага рамана Даніэля Дэфо «Рабінзон Круза».
Насельніцтва вострава складае каля 500 чалавек, большасць якога жыве ў невялікім пасяленні Сан Хуан Баўтыста; жыхары вострава забяспечваюць сябе пераважна ад промыслаў лангустамі і даходамі ад турызму. На востраве ёсць транспартныя сродкі, спадарожнікавы доступ у інтэрнэт і тэлебачанне. У апошнія гады на востраве ўсё большую папулярнасць набывае дайвінг — падводнае плаванне, аб'ектам асаблівай зацікаўленасці аквалангістаў з'яўляюцца астанкі патопленага ў гады Першай Сусветнай вайны ў бухце Кумберланд на глыбіні каля 60 метраў нямецкага крэйсера «Дрэздэн».
Спасылкі
- Востраў Рабінзона Круза (Isla Robinson Crusoe) Архівавана 1 снежня 2008. (на рускай мове)