Востраў Баранава
Баранава востраў | |
---|---|
англ. Baranof Island | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 4 162 км² |
Найвышэйшы пункт | 1 432 м |
Насельніцтва | 8 532 чал. (2000) |
Шчыльнасць насельніцтва | 2,05 чал./км² |
Размяшчэнне | |
56°57′05″ пн. ш. 134°56′52″ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | архіпелаг Аляксандра |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Штат | Аляска |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Во́страў Бара́нава[1] (англ.: Baranof Island), востраў Сітка[1] — востраў у архіпелагу Аляксандра (ЗША, штат Аляска).
Плошча вострава 4162 км²[2]. Даўжыня каля 160 км, шырыня каля 50 км. Вышыні да 1432 м[1][2][3]. Вільготныя хваёвыя лясы. Рыбалоўства, лесанарыхтоўкі. У 2000 годзе насельніцтва вострава складала 8532 чалавек. Асноўны населены пункт і порт — горад Сітка.
Названы ў гонар Аляксандра Андрэевіча Баранава — першага Галоўнага правіцеля рускіх паселішчаў у Амерыцы.
Крыніцы
Літаратура
- Бара́нава во́страў, Сітка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 292. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Бара́нова о́стров // Т. 2. Ангола — Барзас. — М. : Советская энциклопедия, 1970. — С. 619—620. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Малая советская энциклопедия / Гл. ред. Б. А. Введенский — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1958. — 250 000 экз. — Т. 1. — С. 799. (руск.)
- Бара́нова о́стров // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 57. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 51. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)