Воцатны ангідрыд
Воцатны ангідрыд | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₄H₆O₃ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 203-564-8 |
SMILES | |
RTECS | AK1925000 |
ChemSpider |
Воцатны ангідрыд — ангідрыд воцатнай кіслаты, (CH3CO)2O.
Бясколерная празрыстая рухомая вадкасць з рэзкім пахам. Тэмпература плаўлення -73,1 °С. Тэмпература кіпення 139,6 °С. Шчыльнасць 1,083 г/см³. Раствараецца ў бензоле, дыэтылавым эфіры, этаноле, абмежавана ў вадзе. У гарачай вадзе гідралізуецца да воцатнай кіслаты.
Выкарыстанне
Воцатны ангідрыд выкарыстоўваецца ў вытворчасці ацэтылцэлюлозы, вінілацэтату, фарбавальнікаў, пахучых рэчываў і лекавых сродкаў і інш.
Шкоднае ўздзеянне
Воцатны ангідрыд таксічны. Выклікае раздражненне верхніх дыхальных шляхоў і вачэй, апёкі скуры.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 281. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
Спасылкі
- Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру (руск.)
- Інфармацыя на сайце CharChem (руск.)