Вуліца Кірава (Віцебск)
{назва} Віцебск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Віцебск |
Працягласць |
|
Шырыня | 64,5 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Кірава — адна з асноўных магістраляў Віцебска. Размешчана ў Чыгуначным раёне горада. Праходзіць ад чыгуначнага вакзала на Прывакзальнай плошчы да Кіраўскага моста. Даўжыня вуліцы 650 метраў, шырыня — 64,5 м. На сваім працягу перасякае вуліцы Дзімітрава, Камсамольскую, Ільінскага.
Архітэктура
Ансамбль створаны ў 1947—58 гг. (архітэктары В. Гусеў (кіраўнік), А. Данілава, В. Данілаў). Вуліца і яе працяг з'яўляюцца важным гарадскім дыяметрам, перпендыкулярным вуліцы Леніна і рацэ Заходняя Дзвіна — галоўным кампазіцыйным восям у структуры горада.
Перад Кіраўскім мостам яе завяршаюць вежавыя аб'ёмы будынкаў гасцініцы «Дзвіна» і інтэрната Віцебскага філіяла Вышэйшага каледжа сувязі. Яны адыгрываюць важную ролю ў сілуэце горада. У забудове пераважаюць 4- і 5-павярховыя жылыя дамы з магазінамі, рэстаранам, і іншымі прадпрыемствамі культурна-бытавога абслугоўвання на першых паверхах. Кампазіцыя вуліцы заснавана на стылявым адзінстве пластычнага вырашэння фасадаў з выкарыстаннем элементаў класічнай спадчыны. Цэласны характар забудове надаюць прыкладна аднолькавыя працягласць і вышыня будынкаў, падабенства гарызантальных і вертыкальных чляненняў (карнізы, цягі, пілястры і інш.), адзіны характар азелянення. Фасадныя плоскасці ўзбагачаюць балконы, эркеры і іншыя архітэктурныя элементы. Пры будаўніцтве жылых дамоў выкарыстаны 2- і 3-кватэрныя секцыі.
Літаратура
- А. А. Воінаў, В. Б. Караткевіч. Ансамбль вуліцы Кірава // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
- Витебск: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — ISBN 5-85700-004-1.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Кірава (Віцебск)
- Вуліца Кірава (Віцебск) на сайце «Архіварта»