Вуліца Пятра Сагайдачнага (Кіеў)
Вуліца Пятра Сагайдачнага Кіеў | |
---|---|
укр.: Вулиця Петра Сагайдачного | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Украіна |
Горад | Кіеў |
Акруга | Падол |
Раён | Падольскі раён |
Працягласць | 554 м |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Паштовая плошча, Кантрактовая Плошча |
Ранейшыя назвы | Аляксандраўская, Рэвалюцыі, Кірава, Уладзімірскі спуск, Жданава |
Назва ў гонар | Пётр Конанавіч Канашэвіч-Сагайдачны |
Паштовы індэкс | 04070 |
на Яндэкс.Картах | |
на Картах Google | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ву́ліца Пятра́ Сагайда́чнага (укр.: Ву́лиця Петра́ Сагайда́чного) — вуліца ў Падольскім раёне Кіева, у мясцовасці Падол. Пралягае ад Паштовай да Кантрактовай плошчы.
Гісторыя
Забудавана і ўпарадкавана ў 1830-х — 1840-х гадах. Былая частка Александроўскай вуліцы; з 1919 гады — вуліца Рэвалюцыі, ад 1934 года — вуліца Кірава. У 1955 годзе яна была выдзелена ў самастойную вуліцу, якая атрымала назву вуліца Жданава, у гонар А. А. Жданава (1896—1948) — савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча. У 1989 годзе названа імем казацкага гетмана Пятра Конанавіча Сагайдачнага.
Гістарычныя будынкі і помнікі архітэктуры
На скрыжаванні вуліцы Пятра Сагайдачнага і Паштовай плошчы размешчана царква Раства Хрыстова; побач — станцыя метро Паштовая плошча, фунікулёр. У будынку № 4 (былая гасцініца «Сербія»: не захавалася) у 1894—1896 гадах жыў расійскі пісьменнік А. І. Купрын; тут была ўсталяваная яму мемарыяльная дошка. Захавалася шмат дамоў XVIII—XIX стст. Сярод іх — дамы заможных кіеўскіх мяшчан Балабуха (№ 27а, 27б; канец XVIII ст. — 1830-я гады), будынак майстра-ювеліра Фёдара Скрынкі (№ 20, 1830), будынак кіеўскага купца П. Дзехцярова (№ 16/5, 1830), № 21, 23, 25/3, 27, 29, 31, 35, 37, 41 (XIX ст.).
Сучасны выгляд вуліцы амаль не адрозніваецца ад пачатковай забудовы XIX стагоддзя. Вуліца забудавана пераважна двухпавярховымі будынкамі. Перад Гасціным дваром усталяваны помнік Пятру Сагайдачнаму.
Фотаздымкі
-
Царква Раства Хрыстова
-
Будынак гасцініцы «Дняпроўскі порт», у якім у 1894-1896 гг. жыў пісьменнік А. І. Купрын (злева)
-
Збудаванне крамы Мікалая Дзямідава
-
Сядзіба Балабуха
Зноскі
Спасылкі
- вуліца Пятра Сагайдачнага на сэрвісе Яндэкс.Панарамы.