Вусачы, Дрывасекі (Cerambycidae) — разгалінаванае і шматлікае (пятае па колькасці відаў) сямейства жукоў (Coleoptera). Адной з найбольш характэрных і адметных, хоць і умоўных, прыкмет прадстаўнікоў сямейства з'яўляюцца доўгія сегментаваныя вусы, якія часта значна перавышаюць даўжыню цела, часам у 2-3, і нават у 4-5 разоў.