Выбар крытыкаў (кінапрэмія)

Выбар крытыкаў
Тып група ўзнагарод[d]
Заснавальнік Critics Choice Association[d]
Заснаванне 1996
Краіна
Сайт criticschoice.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Вы́бар кры́тыкаў» (англ.: Critics' Choice Movie Awards, раней вядомая як Broadcast Film Critics Association Award) — кінапрэмія, якая прысуджаецца Асацыяцыяй кінакрытыкаў вяшчальных кампаній. Намінанты аб'яўляюцца ў снежні. Пераможцы вызначаюцца далейшым галасаваннем і аб’яўляюцца на цырымоніі ў студзені наступнага года.

Першапачаткова ўзнагароды называліся проста Critics' Choice Awards. У 2010 годзе да іх назвы было дададзена слова Movie, каб адрозніць іх ад Critics' Choice Television Awards, якія былі ўпершыню ўручаны ў наступным годзе нядаўна створанай Асацыяцыяй тэлевізійных крытыкаў. Назва Critics' Choice Awards цяпер афіцыйна адносіцца да цырымоніі ўручэння ўзнагарод як у кіно, так і на тэлебачанні[1].

Катэгорыі

  • Найлепшы фільм (з 1995)
  • Найлепшая рэжысура (з 1995)
  • Найлепшы акцёр (з 1995)
  • Найлепшая актрыса (з 1995)
  • Найлепшы акцёр другога плана (з 1995)
  • Найлепшая актрыса другога плана (з 1995)
  • Найлепшы фільм на замежнай мове (з 1995)
  • Найлепшы малады выканаўца (з 1996)
  • Найлепшы анімацыйны фільм (з 1998)
  • Найлепшая песня (з 1998)
  • Найлепшая музыка (з 1999)
  • Найлепшы акцёрскі ансамбль (з 2001)
  • Найлепшая камедыя (з 2005)
  • Найлепшы адаптаваны сцэнар (з 2009)
  • Найлепшы арыгінальны сцэнар (з 2009)
  • Найлепшая аператарская работа (з 2009)
  • Найлепшая работа мастака-пастаноўшчыка (з 2009)
  • Найлепшы дызайн касцюмаў (з 2009)
  • Найлепшы макіяж (з 2009)
  • Найлепшы мантаж (з 2009)
  • Найлепшыя візуальныя эфекты (з 2009)

Зноскі

  1. Critics Choice Awards. Праверана 8 сакавіка 2024.

Спасылкі