Вышыня

Вышыня

Вышыня — вымярэнне аб’екта ці яго месцазнаходжання, адлічанае ў вертыкальным напрамку.

Адлегласць да аб’екта ці пункту па вертыкалі

  • вышыня ў геаграфіі, тапаграфіі і геадэзіі можа вымярацца ад розных узроўняў адліку:
    • абсалютная вышыня адлічваецца ад узроўня мора ці геоіду;
    • адносная вышыня (перавышэнне) адлічваецца ад нейкага ўмоўнага ўзроўню;
    • геадэзічная (эліпсаідальная) вышыня — вышыня адносна рэфэрэнц-эліпсоіду.
  • геапатэнцыяльная вышыня — вертыкальная каардыната, звязаная з геапатэнцыялам. Як і абсалютная геаметрычная, адлічваецца ад узроўню мора, аднак трошкі разыходзіцца з ёй з-за змянення сілы гравітацыі ў залежнасци ад вышыні і шыраты;
  • бараметрычная вышыня — разлічаная праз атмасферны ціск (роўная вышыні, на якой стандартная атмасфера мае ціск, роўны вымеранаму).
  • У авіяцыі:

Вышыня ў будаўніцтве

Збудаванні, у якіх вышыня значна перавышае абодва іншых вымярэнні, завуцца высотнымі збудаваннямі і падзяляюцца на вежавы і мачтавы тыпы.

Бяспечная вышыня ў вытворчасці

Бяспечная вышыня ў вытворчасці — адно з паняццяў тэхнікі бяспеці. Калі неагароджаны парэнчамі перапад гарызантальных паверхняў перавышае бяспечную вышыню, то здзяйсненне работ патрабуе выканання дадатковых умоваў, то бок: медычны допуск і выкарыстанне адмысловага рыштунку.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі