Вялікая Кракотка
Вёска
Вялікая Кракотка
| ||||||||||||||||||||||
Вялі́кая Крако́тка[1] (трансліт.: Vialikaja Krakotka, руск.: Великая Кракотка) — вёска ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Азярніцкага сельсавета. За 30 км ад Слоніма.
Да Вялікай Кракоткі далучана суседняя Малая Кракотка, цяпер паўднёва-заходняя частка вёскі.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сялявіцкага сельсавета[2].
Славутасці
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (ХІХ ст.)
- Камень з ямкамі Кракоцкі — помнік прыроды рэспубліканскага значэння.
- Свята-Іаана-Прадцечанская царква 1812 г. (Малая Кракотка).
- Каменныя магілы (XIV—XVIII стагоддзі), за 0,5 км на захад ад вёскі —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000531
- Брацкая магіла (1944) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Д000532
- Свята-Засіма-Саваціеўскі мужчынскі манастыр
-
Царква Раства Багародзіцы
-
Капліца на могілках
-
Свята-Іаана-Прадцечанская царква
Вядомыя асобы
- Рыгор Раманавіч Акулевіч (1907—1974) — грамадска-культурны дзеяч беларускай эміграцыі, выдавец, публіцыст.
- Янка Саламевіч (1938, Малая Кракотка — 2012) — беларускі літаратуразнавец, фалькларыст, бібліёграф і перакладчык
- Анатоль Паўлавіч Ліхацэвіч (нар. 1947) — беларускі вучоны ў галіне экалогіі сельскай гаспадаркі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003). Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук (1996-2002), доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (2000).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28.08.2013 N 249 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Слонимского района Гродненской области Архівавана 5 сакавіка 2016.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікая Кракотка
- Вялікая Кракотка на сайце Глобус Беларусі (руск.)