Віа дэль Бабуіна
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2e/Roma-fontana_del_babuino.jpg/250px-Roma-fontana_del_babuino.jpg)
Віа дэль Бабуіна (італ.: Via del Babuino) — вуліца ў гістарычным цэнтры Рыма, якая злучае П'яцца дэль Попала з плошчай Іспаніі. Найбліжэйшыя станцыі метро — «Фламіна — П'яцца-дэль-Попала» і «Спанья» на лініі A. Паралельна з віа дэль Бабуіна праходзіць віа Маргута.
Гісторыя
Вуліца існавала ўжо ў XIV стагоддзі і была вядомая як вуліца Неапальскага саду (via dell’Orto di Napoli) і віа дэль Кавалета (via del Cavalletto). У 1525 годзе пад кіраўніцтвам Папы Клімента VII вуліца была рэстаўравана і стала звацца віа Клеменціна ў яго гонар. У 1540 годзе яна была пераназвана ў віа Пааліна ў гонар Папы Паўла III. У 1571 годзе па загаду Пія V на вуліцы быў устаноўлены фантан са статуяй Сілена, якая была настолькі пачварнай і была падобнай на малпу, чым набыла вядомасць сярод гараджан і дала назву ўсёй вуліцы.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віа дэль Бабуіна
- Віа дэль Бабуіна Архівавана 29 верасня 2011. (італ.)