Відзы Лаўчынскія
Вёска
Відзы Лаўчынскія
| ||||||||||||||||||||||
Ві́дзы Лаўчы́нскія[1] (трансліт.: Vidzy Laŭčynskija, руск.: Видзы Ловчинские) — вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Відзаўскага сельсавета. Ляжаць каля возера Дворнае, якое ўваходзіць у групу невялікіх азёр, за 44 км ад Браслава, за 34 км ад чыгуначнай станцыі Гадуцішкі (Літва).
Інфраструктура
У вёсцы васьмігадовая школа, бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт.
Гісторыя
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2c/Vidzy_%C5%81a%C5%AD%C4%8Dynskija%2C_Va%C5%AD%C5%BEecki._%D0%92%D1%96%D0%B4%D0%B7%D1%8B_%D0%9B%D0%B0%D1%9E%D1%87%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F%2C_%D0%92%D0%B0%D1%9E%D0%B6%D1%8D%D1%86%D0%BA%D1%96_%2802.1918%29.jpg/220px-Vidzy_%C5%81a%C5%AD%C4%8Dynskija%2C_Va%C5%AD%C5%BEecki._%D0%92%D1%96%D0%B4%D0%B7%D1%8B_%D0%9B%D0%B0%D1%9E%D1%87%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F%2C_%D0%92%D0%B0%D1%9E%D0%B6%D1%8D%D1%86%D0%BA%D1%96_%2802.1918%29.jpg)
Упершыню ўпамінаюцца ў 1586 годзе пад назвай Ловішча як уладанне Нарушэвічаў. З 1775 года належалі Ваўжэцкім, якія збудавалі тут сядзібна-паркавы ансамбль. Дзякуючы наяўнасці крыніц тэрапэўтычных водаў, у вёсцы дзейнічаў курорт. У 1816 годзе ў Відзах Лаўчынскіх памёр Тамаш Ваўжэцкі. У 1823 годзе тут прабываў вялікі князь Міхал, маёнтак наведаў таксама Адам Міцкевіч.
Насельніцтва
- 2010 год — 314 чалавек
- 1999 год — 408 чалавек
- 1990 год — 390 чалавек
Славутасці
- Сядзібна-паркавы ансамбль Ваўжэцкіх: сядзібны дом, гаспадарчыя пабудовы, парк (канец XVIII стагоддзя) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000182
- Карчма
-
Сядзіба Ваўжэцкіх
-
Гаспадарчая пабудова
-
Парк
-
Карчма
Крыніцы
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
- Widze Łowczyńskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. — S. 295.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Відзы Лаўчынскія
- Відзы Лаўчынскія на сайце Глобус Беларусі (руск.)