Віктар Вікенцьевіч Мазуроўскі
Віктар Вікенцьевіч Мазуроўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1859[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 жніўня 1944[3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Jadwiga Zaleska-Mazurowska[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Узнагароды | |
![]() |
Віктар Вікенцьевіч Мазуроўскі (1859, Варшава, Польшча — 7 жніўня 1944 Варшава, Польшча (па іншых звестках каля 1924)) — рускі і польскі мастак, майстар батальных сцэн.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Варшаве, дзе атрымаў у 1876—1878 першапачатковую мастацкую падрыхтоўку ў Варшаўскім малявальную класе. Працягнуў навучанне ў Санкт-Пецярбургу ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў (да 1888). За час вучобы Мазураўскі атрымаў чатыры медалі: 2 сярэбраных (1881) і два залатыя (1888) за палатны: «Атака кавалерыйскім раз’ездам чаркесаў каля вёскі Бела ў 1877 годзе», «Справа лейб-гвардыі гусарскага палка пры Телішы 3 кастрычніка 1877 г.» (якая, як і некалькі іншых, знаходзіцца ў Дзяржаўным Рускім музеі). Скончыўшы акадэмію ў званні класнага мастака, Мазуроўскі накіроўваецца ў паездку за мяжу (1890—1894).
Пасля вяртанні з паездкі, займае пасаду мастака пры рускай арміі і выконвае цыкл работ прысвечаных арміі. Падчас руска-японскай вайны Мазураўскі накіроўваецца на фронт, вынікам чаго з’яўляецца цыкл работ «З японскай вайны» (1905). Пасля вяртання з фронту працягвае маляваць батальныя сцэны.
З пачаткам першай сусветнай вайны зноў адпраўляецца на фронт, дзе малюе цыкл карцін прысвечаных сусветнай вайне. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў бальшавіцкай Расіі працягвае пісаць карціны, працуючы ў ваенным музеі Пецярбурга. Ва ўзросце 65 гадоў у 1924 выязджае з СССР у Еўропу, пасля чаго звесткі пра яго губляюцца.
Мяркуецца, што ён пражываў у Рыме ў Італіі, адкуль пазней перехал у Польшчу, дзе загінуў ва ўзросце 85 гадоў падчас Варшаўскага паўстання.
Вядомыя працы

- «Атака кавалерыйскім раз’ездам чаркесаў каля вёскі Бела ў 1877 годзе»
- «Справа лейб — гвардыі гусарскага палка пры Телішы 3 кастрычніка 1877 г.»
- «Бой за сцяг»
- «Справа казакоў Платава пад Мірам 9 ліпеня 1812»
- «Атака лейб-гвардыі коннага палка на французскіх кірасір пад Фрыдландам 2 чэрвеня 1807 г.»
- «Кавалерыйскі бой»
- «Хто каго?»
- «Расійская пяхота ў 1914 годзе»
- «Атака текінскага палка аўстрыйскай пяхоты ў 1915 годзе»