Віктар Максімавіч Голубеў
Віктар Максімавіч Голубеў | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | лётчык |
Дата нараджэння | 4 (17) студзеня 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 мая 1945[2] (29 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Прыналежнасць | СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Віктар Максімавіч Голубеў (руск.: Виктор Максимович Голубев; 4 [17] студзеня 1916 — 17 мая 1945) — лётчык-штурмавік, двойчы Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Петраградзе ў сям’і рабочага. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ва Углічы, скончыў сярэднюю школу. Працаваў на заводзе ў Ленінградзе. У шэрагах Чырвонай Арміі з 1936 года. У 1939 годзе скончыў авіяцыйнае аддзяленне 2-й аб’яднанай памежнай школы ў Харкаве.
У Вялікую Айчынную вайну з першых яе дзён у штурмавой авіяцыі. Ваяваў у складзе 285-га штурмавога авіяпалка 228-й штурмавой авіяцыйнай дывізіі 16-й паветранай арміі.
Камандуючы звяном штурмавікоў «Іл-2», удзельнічаў у баях пад Смаленскам, Растовам-на-Доне. У перыяд Сталінградскай бітвы (з 17 ліпеня 1942 года па 2 лютага 1943 года) лётчыкі-штурмавікі яго звяна, а затым і эскадрыллі праявілі ўзоры гераізму і майстэрства, знішчаючы тэхніку і жывую сілу гітлераўцаў.
12 жніўня 1942 года «за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі» прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 693)[3].
8 лютага 1943 года «за праяўленую адвагу ў баях з нямецкімі захопнікамі, за стойкасць, мужнасць, дысцыпліну і арганізаванасць, за гераізм асабістага складу ў разгроме нацысцкіх войскаў пад Сталінградам» 285-ы штурмавы авіяполк быў ператвораны ў 58-ы гвардзейскі штурмавы авіяцыйны полк.
У ходзе Курскай бітвы (з 5 ліпеня па 23 жніўня 1943 года) па ўсім фронце грукатала слава аб майстэрскіх ударах па нямецкіх «Тыграх», «Пантэрах» і «Фердынандах» лётчыка-штурмавіка Героя Савецкага Саюза штурмана 58-га гвардзейскага авіяпалка гвардыі маёра В. М. Голубева. У разлютаваных баях на «Курск выступе» ён шматкроць вадзіў у бой шасцёрку штурмавікоў «Іл-2», якой нярэдка ўдавалася за адзін вылет знішчаць дзясяткі танкаў ворага.
24 жніўня 1943 года «за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях з нямецкімі захопнікамі» гвардыі маёр Голубеў В. М. атрымаў другі медаль «Залатая Зорка». Ён стаў першым двойчы Героем 16-й паветранай арміі. Да гэтага часу на яго баявым рахунку налічвалася 257 баявых вылетаў, у ходзе якіх ім знішчана і пашкоджана 69 танкаў, 875 аўтамашын, 10 цыстэрнаў з гаручым, шмат іншай баявой тэхнікі, а таксама выведзена са строю не адна сотня варожых салдат і афіцэраў.
З 1943 года гвардыі маёр Голубеў В. М. — слухач Ваенна-паветранай акадэміі. 17 мая 1945 года яго жыццё трагічна абарвалася пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту. Пахаваны ў Маскве, на Новадзявочых могілках.
Зноскі
- ↑ Голубев Виктор Максимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Голубев Виктор Максимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему составу авиации Красной Армии» от 12 августа 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 14 августа (№ 32 (191)). — С. 1.
Літаратура
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1