Віла Каліба
Віла Каліба | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1993 |
Адкрыты | 4 снежня 1993 |
Месцазнаходжанне | Закапанэ, Малапольскае ваяводства, Польшча |
![]() |
Віла Каліба (польск.: Willa Koliba) — філіял Татраўскага музея, які знаходзіцца ў горадзе Закапанэ Малапольскага ваяводства, Польшча. Першы будынак закапанскага стылю, які спраектаваў польскі архітэктар і пісьменнік Станіслаў Віткевіч. Знаходзіцца на вуліцы Касцеліска, 18. Будынак уваходзіць у склад турыстычнага маршруту «Шлях драўлянай архітэктуры ». Помнік культуры Малапольскага ваяводства.
Гісторыя
Будынак быў пабудаваны ў 1893 годзе. Яго назва паходзіць ад дыялектнага гуральскага слова «Koliba», якое азначае пастушы будан. Віла была пабудавана для землеўладальніка Зыгмунта Гнатоўскага, які першапачаткова хацеў пабудаваць простую гуральскую хату, каб размясціць у ёй сваю этнаграфічную калекцыю. Аднак, план будаўніцтва быў зменены Станіславам Віткевічам, які дадаў да будынка асобную заходнюю частку, на першым паверсе якой размясціў гасціную і спальню, а на другім паверсе — яшчэ адну спальню і пакой для прыслугі. У 1901 годзе да будынка была дададзеная яшчэ адна невялікая прыбудова.
2 мая 1983 года будынак быў унесены ў рэестр помнікаў культуры Малапольскага ваяводства пад рэгістрацыйным нумарам А-346[1].
Са снежня 1993 года ў будынку быў арганізаваны Музей закапанскага стылю імя Станіслава Віткевіча, які стаў філіялам Татраўскага музея.
Зноскі
- ↑ Narodowy Instytut Dziedzictwa: Rejestr zabytków nieruchomych — województwo małopolskie(недаступная спасылка)
Літаратура
- Stanisława Witkiewicza styl zakopiański Teresa Jabłońska, wydawnictwo BOSZ, 2008, ISBN 978-83-7576-029-3