Віленскі тралейбус

Віленскі тралейбус
Тралейбусная сістэма
Краіна Сцяг Літвы Літва
Горад Вільня
Дата адкрыцця 3 лістапада 1956 года
Дата зачынення Дзеючая
Колькасць маршрутаў 16
Кампанія-перавозчык Judu
Сайт кампаніі https://judu.lt

Віленскі тралейбус (літ.: Vilniaus troleibusai) — сістэма тралейбусных ліній у Вільні. Адна з дзвюх тралейбусных сістэм у Літве.

Тралейбусную сетку ў Вільні ачольвае транспартная кампанія «Judu». Штодзень на вуліцы горада выходзяць 176 тралейбусаў[1].

Маршруты

Самы кароткі маршрут — 4 (даўжыня — 2 км, 4 прыпынкаў), самы доўгі маршрут — 6 (даўжыня — 15 км, 30 прыпынкаў)[2].

Тралейбусы маршрутаў 2, 4, 6, 7, 17 ходзяць з найкарацейшым інтэрвалам. У гадзіны пік тралейбусы па маршруце 18 таксама ходзяць часта, але ў іншы час яны ходзяць вельмі рэдка. Сярэдні інтэрвал руху тралейбусаў у гадзіны пік складае 5 — 8 хвілін.

У цяперашні час у Вільні існуе 16 тралейбусных маршрутаў[2].

Дзеючыя маршруты
  • 1: Каралінішкі — Звярынец — Чыгуначны вакзал
  • 2: Саўлэтыкіс — вул. Жыгімонта — Чыгуначны вакзал
  • 3: Каралінішкі — Звярынец — вул. Жыгімонта
  • 4: Антокаль — Жэміэйі Панярай
  • 6: Жырмуны — вул. Кальварыйская — вул. Ё. Басанавічуса — Жэміэйі Панярай
  • 7: Пашылайчы — Юстынішкі — Звярынец — Чыгуначны вакзал
  • 9: Каралінішкі — вул. Шэімынішкіу — Шіаўрэс Міэстеліс
  • 10: Антокаль — вул. Кальварыйская — Навінкі
  • 12: Жырмуны — вул. Шэімынішкіу — вул. Ё.Басанавічуса — Жэміэйі Панярай
  • 15: Чыгуначны вакзал — Жэміэйі Панярай
  • 16: Пашылайчы — Лаздынаі — Чыгуначны вакзал
  • 17: Жырмуны — Навінкі
  • 18: Пашылайчы — Юсцінішкіс — Жэміэйі Панярай — вул. Цітнага
  • 19: Пашылайчы — пл. Канстытуцыі — Антокаль — Саулэтэкіс
  • 20: Жырмуны — вул. Жыгімонта — вул. Завальная — Чыгуначны вакзал
  • 21: Саулэтэкіс — мост Сілас — Жырмуны
Скасаваныя маршруты
  • 5: Жырмуны — Чыгуначны вакзал. Скасаваны 1 ліпеня 2013 года.
  • 8: Пашылайчы — Паўночны гарадок. Скасаваны 1 ліпеня 2013 года.
  • 11: Антокаль — Пашылайчы. Скасаваны 1 ліпеня 2013 года.
  • 13: Жырмуны — вул. Навагрудская. Скасаваны 1 ліпеня 2013 года.
  • 13: Пашылайчы — Юстынішкі — Жэміэйі Панярай. Скасаваны 24 чэрвеня 2022 года. Усе графікі былі пераведзены на маршрут № 18
  • 14: Саулэтэкіс — вул. Жыгімонта — вул. Ё. Басанавічуса — Гэросіос Вілціэс. Скасаваны ў 2020 годзе з-за пандэміі COVID-19, не адноўлены з-за недахопу вадзіцеляў.
  • 18А: Пашылайчы — Жэміэйі Панярай. Перанумараваны ў маршрут № 13 1 ліпеня 2013 года.

Зноскі

Спасылкі