Вільгельм Бадэнскі
Вільгельм Бадэнскі | |
---|---|
Wilhelm von Baden | |
![]() Прынц Вільгельм фон Бадэн (мініяцюра) | |
![]() | |
Дата нараджэння | 18 снежня 1829 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 красавіка 1897 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | ![]() ![]() |
Партыя | |
Член у | |
Род дзейнасці | палітык, ваенны, ваенны |
Бацька | Леапольд Бадэнскі |
Маці | Сафія Шведская |
Жонка | Марыя Максіміліянаўна Лейхтэнбергская |
Дзеці | Сафія Марыя, Максіміліян |
Узнагароды | |
Удзельнік | |
![]() |
Людвіг Вільгельм Аўгуст Бадэнскі (ням.: Prinz Ludwig Wilhelm August von Baden; 18 снежня 1829, Карлсруэ — 27 красавіка 1897, Карлсруэ) — прынц Бадэна, пруска-бадэнскі палітык і генерал пяхоты.
Біяграфія
Быў трэцім сынам вялікага князя Леапольда Бадэнскага (1790—1852) і прынцэсы Сафіі Шведскай (1801—1865), дачкі зрынутага шведскага караля Густава IV Адольфа.
У 1849 годзе паступіў на службу ў прускі першы Гвардзейскі пяхотны полк у якасці старшага лейтэнанта. Перайшоў у 1856 годзе ў артылерыйскую гвардыю, як маёр артылерыі. Даслужыўся да генерал-маёра і камандзіра артылерыйскай брыгады. Сышоў у адстаўку ў 1863 годзе са службы ў прускай арміі, і пабраўся шлюбам з княгіняй Марыяй Лейхтэнбергскай у Санкт-Пецярбургу.
Ён быў членам масонскага ложа «Уранія да неўміручасці», у Берліне, і ганаровым членам ложа «Карл да згоды», у Мангейме.
Ваенная кар'ера
На Аўстра-пруска-італьянскай вайне паміж Прусіяй і Аўстрыйскай імперыяй у 1866 годзе прыняў галоўнае камандаванне 8-м федэральным корпусам Бадэнскай арміі, якая ваявала на баку Германскага саюза. Апаненты вінавацілі яго ў тым, што ён павінен панесці адказнасць за няўдалы паход і правал кампаніі з-за свайго празмерна асцярожнага кіраўніцтва. На Франка-прускай вайне вайне 1870—1871 камандаваў 1-й Бадэнскай брыгадай корпуса Вердэра. Быў цяжка паранены каля Нюі-Сен-Жоржа.
Сям'я
Быў жанаты з ўнучкай імператара Мікалая I, найяснейшай княгіні Марыі Максіміліянаўне Раманаўскай, герцагіні Лейхтэнбергскай, якая пасля замужжа стала прынцэсай Бадэнскай, дачцэ герцага Максіміліяна Лейхтэнбергскага (1817—1852) і вялікай княгіні Марыі Мікалаеўны. Муж і жонка былі далёкімі сваякамі, маючы агульнага продка — ландграфа Гесэн-Дармштацкага Людвіга VIII. Цырымонія шлюбу адбылася 11 лютага 1863 года. У шлюбе нарадзілася двое дзяцей:
- Сафія-Марыя (1865—1939) — жонка прынца Фрыдрыха Анхальцкага (1856—1918),
- Максіміліян (1867—1929) — апошні канцлер Германскай імперыі, які абвясціў пра адрачэнне імператара Вільгельма II. Пазней — глава дому Бадэна.
Узнагароды
- Узнагароджаны ордэнамі Св. Георгія 4-й ступені (№ 10206; 6 сакавіка 1861), Цэрынгенскага льва і Pour le Merite.
Галерэя выяў
-
Помнік прынцу Вільгельму Бадэнскаму ў Карлсруэ. Скульптар Герман Фольц -
Бюст прынца Вільгельма Бадэнскага ў Залеме -
Саркафаг прынца Вільгельма Бадэнскага ў Вялікагерцагскай пахавальні ў Карлсруэ
Зноскі
- ↑ а б в г д Poten B. v. Baden, Ludwig Wilhelm August, Prinz von // Biographisches Jahrbuch und Deutscher Nekrolog / Hrsg.: A. Bettelheim — B. — Т. 2, 1897. — S. 41–42.
Літаратура
- Bernhard von Poten: Wilhelm (Prinz von Baden). In: Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 42, Duncker & Humblot, Leipzig 1897, S. 701—703. (ням.)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вільгельм Бадэнскі
- Прынц Вільгельм на сайце stadtwiki.net (ням.)
- Інфармацыя пра прынца Вільгельме Бадэнскім (ням.)