Вільча (Жыткавіцкі раён)
Вёска
Вільча
|
Ві́льча[1] (трансліт.: Viĺča, руск.: Вильча) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавета.
На тэрыторыі біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння «Нізоўе Случы».
Геаграфія
Размяшчэнне
У 26 км на захад ад Жыткавіч, 10 км ад чыгуначнай станцыі Дзедаўка (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 259 км ад Гомелю.
Гідраграфія
На рацэ Случ (прыток ракі Прыпяць).
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца з крывалінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя як вёска Вельча ў Слуцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1834 годзе маёнтак Ленін, у валоданні князя Л. П. Вітгенштэйна. Паводле перапісу 1897 года знаходзілася ў Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.
У 1921 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа, а ў 1923 годзе для яе пабудаваны свой будынак. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны памежнік», працавала гамарня. У 1932 годзе пабудаваны новы будынак для пачатковай школы. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 26 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу «XX партз'езд» (цэнтр — вёска Града). Дзейнічалі клуб, пачатковая школа, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт.
Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Браніслаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 60 гаспадарак, 107 жыхароў.
Дынаміка
- 1834 год — 33 двары.
- 1897 год — вёска — 163 жыхара, сяліба — 12 жыхароў і фальварак — 8 жыхароў (паводле перапісу).
- 1917 год — 324 жыхара.
- 1925 год — 50 двароў.
- 1959 год — 445 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 60 гаспадарак, 107 жыхароў.
Славутасці

- Каменны крыж — адзін з т.зв. тураўскіх крыжоў, які стаіць на курганным могільніку. Паводле падання, крыж пастаўлены на магіле нейкага шведскага князя ці военачальніка, забітага падчас вайны, а побач у невялікіх курганах пахаваны шведскія воіны[3][4][5].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Архівавана 22 верасня 2019. (руск.)
- ↑ Дучыц Людміла. Каменныя крыжы // З глыбі вякоў. Наш край 2. Мн., 1997. C. 31-46.
- ↑ Тарановіч В. Старасветчына Мазыршчыны ў матэрыяльных помніках // Наш край. 1928. № 8-9 (35-36). С. 37-44.
- ↑ Дучыц Людміла, Клімковіч Ірына // Маладосць № 5 за 2009 год.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх