Вітэрыт
Вітэрыт | |
---|---|
![]() | |
Формула | BaCO3 |
Сінгонія | рамбічная |
Колер | бясколерны, белы, шэры, жаўтлявы |
Колер рысы | белая |
Бляск | шкляны |
Цвёрдасць | 3—3,75 |
Спайнасць | дасканалая |
Шчыльнасць | 4,2—4,3 г/см³ |
Вітэры́т — мінерал групы карбанатаў, карбанат барыю, BaCO3. Названы ў гонар доктара Вільяма Вітэрынга (William Withering), які адкрыў у ім у 1784 годзе барый.
Уласцівасці
Крышталізуецца ў рамбічнай сістэме і з’яўляецца цалкам ізаморфным з араганітам. Сустракаецца звычайна ў шарападобных і гронкападобных суцэльных агрэгатах з няроўнай паверхняй і радыяльна-прамяністым складам цела. Звычайна афарбаваны ў шараваты ці жаўтлявы колер; прасвечваецца, мае шкляны, у зломе тлусты бляск. Цвёрдасць 3—3,5 па шкале Моаса, шчыльнасць 4,2—4,3 г/см³. Крохкі
Паходжанне і радовішчы
Мае нізкатэмпературнае гідратэрмальнае паходжанне. Сустракаецца ў жылах з барытам і галенітам. Радовішчы ў Англіі, ЗША, Туркменіі.
Літаратура
- Вітэрыт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 206.
Спасылкі
- Витерит // Кристаллов.net (руск.)
- Witherite Mineral Data // The Mineralogy Database Архівавана 31 кастрычніка 2020. (англ.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вітэрыт