Вічэнца

Горад
Вічэнца
Vicenza
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Плошча
80 км²
Вышыня цэнтра
39 м
Насельніцтва
113 483 чалавек (2004)
Шчыльнасць
1379,2 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0444
Паштовы індэкс
36100
Аўтамабільны код
VI
Афіцыйны сайт
comune.vicenza.it (італ.)
Вічэнца на карце Італіі
Вічэнца (Італія)
Вічэнца
Вічэнца (Італія)
Вічэнца

Вічэ́нца (італ.: Vicenza) — горад на паўночным усходзе Італіі, у вобласці Венецыя, адм. цэнтр прав. Вічэнца. Нас. 115 тыс. чал. (2008). Размешчаны ў падножжа Альпаў. Транспартны вузел на чыгунцы Венецыя — Мілан.

Гісторыя

Паселішча старажытных венетаў, з 49 да н.э. рымская Вікеція, ці Віцэція (лац.: Vicetia). З 1115 года вольны горад-камуна. У 12-13 стст. арэна суперніцтва гвельфаў і гібелінаў. З 1311 пад уладай веронскіх Скалігераў. З 1404 да канца 18 ст. пад заступніцтвам Венецыянскай рэспублікі. У 1796 годзе акупавана напалеонаўскімі войскамі. У 18061848 пад валадарствам Аўстрыі. У 1866 увайшла ў склад Італьянскага каралеўства.

Клімат

Клімат Вічэнца
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 15 21 25 27 31 35 37 37 32 27 20 16 37
Сярэдні максімум, °C 6 8 12 16 22 25 28 27 23 17 11 7 17
Сярэдняя тэмпература, °C 2 4 8 12 17 21 23 22 19 13 7 3 13
Сярэдні мінімум, °C −1 0 3 7 12 16 18 17 14 9 3 0 8
Абсалютны мінімум, °C −18 −13 −6 0 2 8 11 7 3 0 −6 −10 −18
Крыніца: www.weatherbase.com

Славутасці

Захаваліся: руіны рымскага тэатра  (італ.), крыптапорціка  (італ.), моста і акведука; раманская царква Санці-Фелічэ-э-Фартуната  (італ.) (10-12 стст.; мазаікі 4 ст.); гатычныя гадзіннікавая вежа Торэ-дзі-П'яцца  (італ.) (12 ст., надбудавана ў 14-15 стст.), цэрквы Сан-Ларэнца  (італ.) (12801344), Санта-Карона  (італ.) (13 ст., перабудавана ў рэнесансным стылі; алтарныя карціны Дж. Беліні і П. Веранезэ; цяпер Музей археалогіі  (італ.)) і Санта-Марыя-дэі-Серві  (італ.) (заснавана ў 1322, пабудавана ў 1407, пашырана ў 1490), сабор  (англ.) (14 ст., перабудаваны ў 16 ст., фасад — 1467; у адной з капэл — паліпціх Даменіка Венецыяна, 1356); гатычныя і рэнесансныя палацца: Калеоні-Порта (14 ст.), да-Скіа  (італ.) (пач. 15 ст., часткова перабудавана); Біскупскі палац  (італ.) (14941495).

Аблічча Вічэнцы у значынай меры вызначаюць пабудовы А. Паладзіа (яго імем таксама названа цэнтральная артэрыя горада — Корса-Андрэа-Паладзіа  (італ.)): «Базіліка» (15481617; у аснове — палацца дэла-Раджонэ сярэдзіны 15 ст.); палацца — Цьенэ  (руск.)1542, не завершана; у аснове — пабудова канца 15 ст.), К’ерыкаці  (італ.) (з 1550; цяпер Гарадскі музей з археалагічнай калекцыяй і пінакатэкай), Ізепа-да-Порта  (італ.)1552, не дабудавана), Вальмарана  (італ.) (1566), Порта-Барбаран  (італ.) (1570), Порта-Брэганцэ  (італ.) (1571), Цьенэ-Банін  (італ.) (1590, дабудавана В. Скамоці); лоджыі Вальмарана (1570) і дэль-Капітаньята  (італ.) (пачата ў 1571); «Тэатра Алімпіка» (15801585, завершаны Скамоці).

У наваколлях Вічэнцы — вілы, пабудаваныя А. Паладзіа: Годзі у Ланеда (1540), Ратонда (будавалася з 1565-66, завершана ў 1580-91 В. Скамоці), П’явенэ ў Ланеда (1553 — каля 1570), Барбара-Вольпі ў Мазеры (1560-70, роспісы П. Веранезэ, скульптурны дэкор А. Віторыі; круглая царква — 1580), Паяна (кан. 1560-х гг.), Кальдонья (1570), Тарньеры (1570; перабудавана ў 19 у.), а таксама віла Вальмарана-ак-нані (17-18 стст.; роспісы Дж. Б. і Джандаменіка Цьепала, 1757). В. і вілы Паладзіа ў вобл. Венецыя ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны.

Эканоміка

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Зноскі

Літаратура

  • Горяинов В. В. Падуя. Виченца. Верона. М., 1978;
  • Vicenza e provincia / A cura di A. Pranovi. Venezia, 1995;
  • Barbieri F., Cevese R. Vicenza: ritratto di una città: guida storico-artistica. Vicenza, 2004.

Спасылкі