Галаграфічны прынцып

Тэорыя струн
Тэорыя суперструн

Галаграфічны прынцып — гіпотэза, прапанаваная ў 1993 г. знакамітым нідэрландскім фізікам-тэарэтыкам Г. ’т Хоафтам (Gerard' t Hooft).

Тэорыя нагадвае платонаўскую алегорыю пячоры і складаецца з двух асноўных сцвярджэнняў:

  • Уся інфармацыя, якая змяшчаецца ў нейкай вобласці прасторы, можа быць прадстаўлена як «галаграма» — тэорыя, якая «жыве» на мяжы гэтай вобласці.
  • Тэорыя на межах доследнай вобласці прасторы павінна ўтрымліваць, самае большае, адну ступень свабоды на планкаўскую плошчу.

Напрыклад, калі разглядаць універсітэцкае кафэ-кандытарскую, то галаграфічны прынцып сцвярджае, што ўся фізіка, прысутная ў гэтым кафэ, вызначаецца фізікай на яго сценках.

Крыніцай гэтай гіпотэзы служыць так званая AdS/CFT-адпаведнасць[en], якая адназначна паказвае матэматычную эквівалентнасць квантавай тэорыі поля ў анты-дэ-сітэравай прасторы-часе[en] размернасці 3+1 і канформнай тэорыі поля[en] ў прасторы-часе размернасці 2+1.

Гл. таксама

  • Галарух

Спасылкі