Ганна Дацкая

Ганна Дацкая
англ.: Anne of Denmark
Каралева-кансорт Шатландыі
23 лістапада 1589 — 2 сакавіка 1619
Папярэднік Джэймс Хепберн
Пераемнік Генрыэта Марыя Французская
Каралева-кансорт Англіі і Ірландыі
25 ліпеня 1603 — 2 сакавіка 1619
Папярэднік Філіп II
Пераемнік Генрыэта Марыя Французская

Нараджэнне 12 снежня 1574
Смерць 2 сакавіка 1619(1619-03-02)[2][3][…] (44 гады)
Месца пахавання
Род Ольдэнбургская дынастыя[d]
Бацька Фрэдэрык II[1]
Маці Сафія Мекленбург-Гюстраўская[d]
Муж Якаў I Сцюарт[4][5]
Дзеці Генрых Фрэдэрык Сцюарт[6][4][…], Елізавета Сцюарт[4][1], Карл I Сцюарт[4][1], Марыя Сцюарт[d], unnamed son Stuart[d][6], Маргарыта Сцюарт[d][6], Роберт Сцюарт[d][6], unnamed son Stuart[d][6] і Сафія Англійская[d][6]
Веравызнанне лютэранства
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганна Дацкая (англ.: Anne of Denmark; 14 кастрычніка 1574 — 4 сакавіка 1619) — каралева-кансорт Шатландыі, Англіі і Ірландыі, жонка караля Якава I (VI).

Біяграфія

Ганна была дачкой Фрыдэрыка II, караля Даніі і Нарвегіі з Ольдэнбургскай дынастыі. У 1589 годзе паміж Даніяй і Шатландыяй быў складзены дагавор аб шлюбе прынцэсы Ганны і маладога шатландскага караля Якава VI. Вяселле па даверанасці адбылося ў Капенгагене, і нявеста адплыла ў Шатландыю. Аднак з-за штармоў у Паўночным моры карабель быў вымушаны вярнуцца ў Нарвегію. Нецярплівы жаніх падрыхтаваў шатландскі флот і прыбыў да Ганны ў Осла, дзе 23 лістапада адбылося вяселле. Маладыя заставаліся ва ўладаннях дацкага караля да вясны наступнага года. 17 мая 1590 года ў Холірудскім абацтве Ганна была каранавана каралевай Шатландыі. Шлюб Якава VI з прадстаўніцай дацкага каралеўскага дому, адной з лідыруючых пратэстанцкіх дынастыі Еўропы, значна ўмацаваў пазіцыі караля ў прэсвітарыянскай Шатландыі.

Ганна Дацкая была чароўнай і жыццярадаснай дзяўчынай, аднак па інтэлектуальным узроўні яна не магла адпавядаць каралю-філосафу Якаву VI. Неўзабаве пасля вяселля адносіны паміж муж і жонкай сталі астуджацца і ўрэшце яны амаль перасталі сустракацца. Тым не менш у перыяд паміж 1594 і 1604 гадамі Ганна Дацкая нарадзіла семярых дзяцей, з якіх, праўда, смерці ў маленстве пазбеглі толькі трое: прынцы Генрых, Карл і прынцэса Елізавета.

Уплыў Ганны на каралеўскі двор быў даволі значным: дзякуючы ёй пры шатландскім (а з 1603 года англійскім) двары ўсталяваліся куртуазныя парадкі, сталі часта арганізоўвацца балі, тэатральныя пастаноўкі, заахвочваліся паэты і музыканты, двор набыў бляск і пышнасць. Гэта выклікала незадаволенасць прэсвітарыянскага духавенства, якое неаднаразова крытыкавала каралеву за грэбаванне малітвамі і словам Божым. Негатыўнае стаўленне яшчэ больш узмацнілася пасля пераходу Ганны ў каталіцтва. Са світы каралевы выйшла шмат таленавітых адміністратараў, якія затым паспяхова працавалі ў вышэйшых дзяржаўных органах Англіі і Шатландыі.

Рэзідэнцыяй Ганны быў пабудаваны для яе Ініга Джонсам у Грынвічы палац Квінс Хаус. Яна сканала ва ўзросце 44 гадоў, у 1619 годзе, у Хэмптан-Корцскім палацы і была пахавана ў Вэстмінстэрскім абацтве.

Шлюб і дзеці

Гл. Якаў I (кароль Англіі)

Крыніцы

  1. а б в г Catalog of the German National Library Праверана 13 красавіка 2024.
  2. Anne of Denmark // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Anna von Dänemark // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б в г Kindred Britain
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. а б в г д е Lundy D. R. The Peerage