Ганна Паўлаўна Паўлава
Ганна Паўлаўна Паўлава | |
---|---|
руск.: Анна Павловна (Матвеевна) Павлова | |
![]() | |
Дата нараджэння | 12 лютага 1881[1][2] ці 31 студзеня (12 лютага) 1881[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 студзеня 1931[3][4][…] (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Victor Dandré[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына, харэограф, рэдактар, silent film actor |
Гады актыўнасці | з 1899 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0667816 |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Ганна Паўлаўна (Мацвееўна) Паўлава (31 студзеня (12 лютага) 1881, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 23 студзеня 1931, Гаага, Нідэрланды) — руская артыстка балета, адна з найвялікшых балерын XX стагоддзя.
Біяграфія
Маці Ганны Паўлавай, прачка Любоў Фёдараўна Паўлава, была замужам за адстаўным салдатам Мацвеем Паўлавым, аднак біёграфы сыходзяцца на тым, што Ганна Паўлава была пабочнай дачкой Любові Фёдараўны і вядомага чыгуначнага падрадчыка і маскоўскага банкіра Лазара Палякова.
Пасля заканчэння Ваганаўскага вучылішча, у 1899 годзе была прынята ў трупу Марыінскага тэатра. Танцавала партыі ў класічных балетах «Шчаўкунок», «Канёк-Гарбунок», «Раймонда», «Баядэрка », «Жызэль ». У 1906 годзе стала вядучай танцоўшчыцай трупы.
Вялікі ўплыў на яе выканальніцкую манеру аказала сумесная праца з балетмайстрам А. Горскім і асабліва М. Фокіна. Ганна Паўлава выконвала галоўныя ролі ў балетах М. Фокіна «Шапеніяна », «Павільён Арміды», «Егіпецкія ночы» і інш
У 1907 годзе на дабрачынным вечары ў Марыінскім тэатры Ганна Паўлава ўпершыню выканала пастаўленую для яе М. Фокіна харэаграфічную мініяцюру «Лебедзь» (пазней «памірае лебедзь»), якая стала пасля адным з сімвалаў рускага балета XX стагоддзя. У 1909 годзе ўдзельнічала ў «Рускіх сезонах» Сяргея Дзягілева ў Парыжы, якія паклалі пачатак яе сусветнай вядомасці. Афіша працы В. Сярова з сілуэтам А. Паўлавай стала назаўжды эмблемай «Рускіх сезонаў». З 1910 гастралявала са сваёй трупай у многіх краінах свету, сцвярджаючы традыцыі рускай танцавальнай школы.
Творчасць
Сярод лепшых партый — Нікія («Баядэрка » Л. Мінкуса, 1902), Жызэль («Жызэль » А. Адана, 1903), Бінт-Анта («Дачка фараона» Ч. Пуньі, 1906) і інш. Праславілася ў харэаграфічным эцюдзе «Памірае лебедзь» на музыку К. Сен-Санса. Мастацтва Г. Паўлавай вызначалася музычнасцю, эмацыянальнай дзейснасцю танца, псіхалагічнай змястоўнасцю, шырынёй жанравага дыяпазону. Яе артыстычная дзейнасць адрадзіла інтарэс да балетнага мастацтва ва ўсім свеце.
Зноскі
- ↑ а б Павлова Анна Павловна // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б в Павлова Анна Павловна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Walker K. S. Anna Pavlova // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
- New World Encyclopedia
- Ганна Паўлава: рускі лебедзь Архівавана 25 лютага 2010.
- НЕУМІРУЧЫ ЛЕБЕДЗЬ
- Ганна Паўлава Архівавана 27 сакавіка 2015. на Бібліяграфічным рэсурсе «Каб памяталі»