Ганс Вёльке
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Пол | м |
Нарадзіўся |
18 лютага 1911 |
Памёр |
22 сакавіка 1943 (32 гады) |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
Германская імперыя Германія Трэці рэйх |
Рост | 178 см |
Вага | 82 кг |
Асабістыя рэкорды | |
Ядро | 16,20 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганс Вёльке (ням.: Hans Otto Woellke; 1911 — 1943) — нямецкі лёгкаатлет (штурханне ядра) і паліцыянт. Алімпійскі чэмпіён (1936).
Заваяваў першы залаты алімпійскі медаль Алімпійскіх гульняў 1936 года ў Берліне[1], з-за чаго стаў героем нацысцкай прапаганды пра перавагу «арыйскай расы» і фаварытам Гітлера, які запрасіў Вёльке ў асабістую ложу.
Ганс Вёльке служыў у берлінскай паліцыі. З пачаткам Другой сусветнай вайны перайшоў у т. зв. паліцыю бяспекі СС, капітан (гаўптман) 118-га ахоўнага паліцэйскага батальёна, камандзір роты. У сакавіку 1943 года з двума ўзводамі суправаджаў каманду, якая аднаўляла парушаную тэлефонную сувязь паміж Лагойскам і Плешчаніцамі. Аўтамабіль трапіў у засаду. У перастрэлцы непадалёку ад вёскі Хатынь Вёльке быў забіты партызанамі, што стала прычынай знішчэння карнікамі вёскі разам з яе жыхарамі. Вёльке пасмяротна прысвоена званне маёра.
Месцам яго пахавання лічацца знішчаныя нямецкія вайсковыя могілкі ў раёне лесапарка паміж тэрыторыяй квартала «Маяк Мінска» і ст.м. «Барысаўскі тракт» ў Мінску — заходні бок могілак, рад 22, магіла 28.
Зноскі
- ↑ Hans Woellke Архівавана 6 лютага 2013.