Гарады Нарвегіі

Гісторыя

Перш гарады Нарвегіі былі падзелены на дзве катэгорыі: мястэчкі ці гандлёвыя гарады (kjøpstad) і партовыя гарады (ladested). Кожны з гарадоў меў свае прывілеі, якія былі скасаваны ў 1857 годзе, а ў 1952 годзе была адменена і сама класіфікацыя і ўсе гарады сталі называцца проста by.

Нарвежскія камуны былі падзелены на гарадскія (bykommune) і сельскія (herredskommune). У 1946 годзе кожнай камуне быў прызначаны чатырохзначны код на аснове ISO 3166-2:NO. Падзел на гарадскія і сельскія камуны быў адменены ўрадавым законам у 1992 годзе.

Да 1951 года існавала 744 камуны[1]. У перыяд паміж 1960 і 1965 гадамі многія нарвежскія камуны былі аб'яднаны, з-за чаго некаторыя паселішча страцілі гарадскі статус. Напрыклад, калі ў 1963 годзе гарадская камуна Брэвік (Brevik) была аб'яднана з гарадской камунай Порсгрун (Porsgrunn) і сельскай камунай Эйдангер (Eidanger), новая камуна атрымлівала назву Порсгрун (Porsgrunn) і захавала свой лічбавы код, а Брэвік страціў статус горада[2].

Да 1996 года статус горада прысвойваўся міністэрствам мясцовага самакіравання (the Ministry of Local Government and Regional Development). У наш час статус прысвойваецца муніцыпальным саветам (саветам камуны) і фармальна ўхваляецца дзяржавай. Паводле закона 1997 года камуна павінна мець мінімум 5000 жыхароў, каб прысвоіць статус горада для аднаго са сваіх паселішчаў. У 1999 годзе муніцыпальны савет Брагу (Bardu) прысвоіў статус горада Сетэрмаэну (Setermoen), але рашэнне было неўзабаве скасавана, таму што камуна не задавальняла патрабаванню ў 5000 чалавек.

Таксама законы 1996 года дазваляюць паселішчам, якія страцілі гарадскі статус у 1960-х гадах ізноў яго сабе вярнуць. Вышэй згаданы Брэвік пазбавіўся статусу пасля аб'яднання камун у 1963 годзе і зноў атрымаў яго толькі ў 1996.

Осла — сталіца Нарвегіі і самы вялікі горад краіны з насельніцтвам 575 475 жыхароў[3].

Спіс гарадоў

Насельніцтва гарадоў паказана на 2006 год.

  • Осла Oslo (538 411) — сталіца

Акерсхус

  • Дробак Drøbak (13 585)
  • Есхейм Jessheim (14 632)
  • Лілестрэм Lillestrøm (43 201)
  • Санвіка Sandvika (105 928)
  • Шы Ski (27 010)

Бускеруд

  • Драмен Drammen (57 759)
  • Конгсберг Kongsberg (23 315)
  • Хёнефас Hønefoss (28 197)
  • Хоксун Hokksund (15 825)

Вест-Агдэр

  • Крысціянсан Kristiansand (76 917)
  • Люнгдал Lyngdal (7296)
  • Мандал Mandal (14 069)
  • Фарсун Farsund (9446)
  • Флекефіёрд Flekkefjord (8852)

Вестфал

Мёрэ-ог-Ромсдал

Нурлан

  • Бронёйсун Brønnøysund (4 506)
  • Будзё Bodø (44 992)
  • Лекнес Leknes (10 797)
  • Му-і-Рана Mo i Rana (25 355)
  • Мушээн Mosjøen (13 440)
  • Нарвік Narvik (18 365)
  • Санднесьёэн Sandnessjøen (7306)
  • Свольвер Svolvær (9021)
  • Сортланд Sortland (9639)
  • Стокмаркнес Stokmarknes (8001)
  • Фёўске Fauske (9551)

Нур-Трондэлаг

  • Вердал Verdal (13 900)
  • Кулверэйд Kolvereid (5154)
  • Левангер Levanger (18 080)
  • Намсус Namsos (12 574)
  • Стэйнх’ер Steinkjer (20 477)
  • Сцьёрдал Stjørdal (19 892)

Оплан

  • Іёвік Gjøvik (27 819)
  • Лілехамер Lillehammer (25 314)
  • Ута Otta (6083)
  • Фагернес Fagernes (6400)

Ругалан

  • Брунэ Bryne (14 807)
  • Ёрпелан Jørpeland (10 566)
  • Купервік Kopervik (37 928)
  • Окрэхамн Åkrehamn (37 928)
  • Санес Sandnes (58 947)
  • Сёўда Sauda (4769)
  • Скудэнесхаўн Skudeneshavn (37 928)
  • Ставангер Stavanger (115 157)
  • Хёўгесун Haugesund (31 738)
  • Эгерсун Egersund (13 418)

Сёр-Трондэлаг

Согн-ог-Ф’юранэ

  • Молёй Måløy (6 123)
  • Фёрдэ Førde (11 327)
  • Флурэ Florø (11 410)

Тэлемарк

  • Брэвік Brevik (33 550)
  • Крагерэ Kragerø (10 477)
  • Лангесун Langesund (14 104)
  • Нутадэн Notodden (12 314)
  • Порсгрун Porsgrunn (33 550)
  • Р'юкан Rjukan (6247)
  • Статхеле Stathelle (14 104)
  • Шыен Skien (50 761)

Тромс

  • Тромсё Tromsø (63 596)
  • Фінснес Finnsnes (11 051)
  • Харстад Harstad (23 228)

Фінмарк

Хедмарк

  • Конгсвінгер Kongsvinger (17 224)
  • Хамар Hamar (27 593)
  • Эльверум Elverum (18 992)

Хордалан

  • Берген Bergen (242 158)
  • Лейрвік Leirvik (16 682)
  • Ода Odda (7 247)

Эстфал

Эўст-Агдэр

  • Арэндал Arendal (39 826)
  • Грымстад Grimstad (19 224)
  • Лілесан Lillesand (9030)
  • Рысёр Risør (6863)
  • Тведэстран Tvedestrand (5838)

Зноскі

  1. About the statistics. Comparability and coherence.. ssb.no. Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2012. Праверана 28 ліпеня 2009.
  2. Брэвік меў статус горада з (1845—1963) і атрымаў яго зноў пасля рэформы 1996 года.
  3. Oslo. Population. ssb.no. — согласно данным на 2009-01-01. Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2012. Праверана 28 ліпеня 2009.

Спасылкі