Гарачыня на захадзе Паўночнай Амерыкі (2023)
У маі 2023 года заходнюю частку Паўночнай Амерыкі ахапіла гарачыня. Метэастанцыі зафіксавалі шэраг тэмпературных рэкордаў.
Ход падзей
12 мая ў сувязі з гарачынёй Нацыянальная метэаралагічная служба ЗША выпусціла рэкамендацыі для заходніх частак Арэгона і штата Вашынгтон[1][2]. Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Канады выпусціла папярэджанні аб гарачыні ў паўночных раёнах Альберты і некаторых частках Брытанскай Калумбіі[3].
13 мая чатыры метэастанцыі пад Сіэтлам заявілі пра тэмпературныя рэкорды: Квілают — 90 °F (32 °C), SeaTac — 86 °F (30 °C), Алімпія і Хокіам — 89 °F (32 °C)[4].
14 мая ў н. п. Скваміш, Брытанская Калумбія, зафіксавана рэкордна высокая тэмпература ў 35.5 °C (95.9 °F)[5].
Тым часам у ЗША такія гарады, як Хакіам, Вашынгтон і Фларэнцыя, штат Арэгон, усталявалі месячныя тэмпературныя рэкорды ў 90 °F (32 °C). У Сіэтле зафіксавана адзнака ў 89 °F (32 °C)[5]. Юджын і Портленд паведамілі пра 94 °F (34 °C) і 92 °F (33 °C) адпаведна[6].
Уплыў
Гарачыня выклікала лясныя пажары ў Альберце[5][6]. Яна таксама прывяла да хуткага раставання снегу на некаторых горных хрыбтах, такіх як Сьера-Невада, Скалістыя горы Каларада і Каскадны хрыбет, што стварыла небяспеку з-за паводак і апоўзняў[7]. Так, 14 мая паводка ракі Огдэн вымусіла жыхароў Хантсвіла, штат Юта, эвакуіравацца[8], а частка дзяржаўнай дарогі 504 у акрузе Каўліц, штат Вашынгтон, была разбурана апоўзнем з Каскадных гор[7].
У Мексіцы тым часам ад гарачыні загінулі больш за 100 чалавек[9].
У сярэдзіне ліпеня з-за рэкорднай засухі ў канадскай правінцыі Брытанская Калумбія пачалася новая серыя лясных пажараў[10].
Заўвагі
- ↑ Early Heat Wave in Pacific Northwest Could Break Records . U.S. News and World Report (12 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы May 21, 2023.
- ↑ Kohli, Anisha. A Heatwave Is Sweeping Across the Pacific Northwest (англ.). Time (13 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы May 21, 2023.
- ↑ Gray, Jennifer. Record-breaking heat scorches the western US and Canada as wildfires continue to rage (англ.). CNN (15 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы May 23, 2023.
- ↑ Oxenden, McKenna (2023-05-13). "12 Million People Are Under a Heat Advisory in the Pacific Northwest". The New York Times. Архівавана з арыгінала 21 мая 2023.
- ↑ а б в Prociv, Kathryn. Pacific Northwest heat wave continues after historic weekend (англ.). NBC News (15 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы May 21, 2023.
- ↑ а б Canon, Gabrielle (2023-05-15). "Punishing heatwave grips Pacific north-west as wildfires rage in western Canada". The Guardian [брытанская англійская]. Архівавана з арыгінала 21 мая 2023.
- ↑ а б Complications arise in the West as early heat wave causes snowpack to melt rapidly (англ.). ABC News. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2023.
- ↑ Huntsville homes face evacuation as Ogden River floods (англ.) . ABC4 News. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2023.
- ↑ Heat wave in Mexico leaves at least 100 dead, authorities say . Reuters (30 чэрвеня 2023).
- ↑ Canadian wildfires put nearly 60 million US residents under air quality alerts (англ.). CNN (16 ліпеня 2023). Праверана 17 ліпеня 2023.