Гаруны
Гаруны — невялікі субэтнас рускага народа[1], які пражывае ў цэнтральнай частцы Сумскай вобласці (Украіна) (у асноўным у Бурынскім і Пуціўльскім раёнах). Рускі говар гаруноў мае рысы, блізкія беларускай і украінскай мовам[2].
Гаруны ўяўляюць сабою аўтахтоннае насельніцтва Сумскага Палесся, іх продкі пражывалі на гэтай тэрыторыі яшчэ ў часы Кіеўскай Русі[1]. Па меркаванні паўночнаамерыканскага даследчыка Джэймса Ольсана, гаруны з’яўляюцца ўкраінізаванай групай палехаў або «рускімі перасяленцамі, якія змяшаліся з мясцовымі беларусамі і літоўцамі»[3]. Даследчык Фёдар Клімчук лічыць, што гаруны з’яўляюцца нашчадкамі мясцовых севяран і, магчыма, таксама радзімічаў[2].
У гаруноў захоўваецца субэтнічная ідэнтыфікацыя, і на бытавым узроўні яны адрозніваюць сябе ад іншых рускіх, а таксама ад украінцаў[4].
У гаруноў захоўваюцца ўнікальныя рысы поліфанічнага спеву.
Зноскі
- ↑ а б Русские на Украине Архівавана 19 мая 2007.
- ↑ а б Климчук Ф. Д. К этноязыковой истории Днепровского Левобережья (в связи с проблемой этногенеза горюнов) // Горюны: история, язык, культура. Материалы международной научной конференции (Институт языкознания РАН, 13 февраля 2004 г.). Сумы, 2005.
- ↑ Olson, James Stuart. An Ethnohistorical Dictionary of the Russian and Soviet Empires. Greenwood Press, 1994. ISBN 0313274975. P. 554.
- ↑ Радыё «Свабодная Еўропа» пра гаруноў