Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 1
«Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 1» (англ.: Harry Potter and the Deathly Hallows – Part 1) — фэнтэзі-фільм кампаніі «Warner Bros. Pictures» і рэжысёра Дэвіда Ейтса, выпушчаны ў 2010 годзе. «Рэліквіі Смерці. Частка 1» з’яўляецца сёмым фільмам франшызы пра хлопчыка-чараўніка, першай з дзвюх частак экранізацыі аднайменнага рамана Джаан Роўлінг 2007 года, а таксама працягам фільма «Гары Потэр і Прынц-паўкроўка».
Прадзюсарамі стужкі з’яўляюцца Дэвід Хэйман, Дэвід Барон і Джаан Роўлінг, сцэнар напісаў Стыў Клоўз. У фільме зняліся Дэніэл Рэдкліф у ролі Гары Потэра, Руперт Грынт — Рон Уізлі, Эма Уотсан — Герміёна Грэйнджэр.
Здымкі фільма пачаліся 19 лютага 2009 года і былі завершаны 12 чэрвеня 2010 года. Стужка была выпушчана 19 лістапада 2010 года.
Сюжэт
Фільм распавядае пра Гары Потэра, якога Дамблдор папрасіў знайсці і знішчыць сакрэт лорда Валдэморта да неўміручасці — Хоркруксы.
Крыніцы
- ↑ http://www.kinokalender.com/film3055_harry-potter-und-die-heiligtuemer-des-todes-teil-1.html Праверана 15 лістапада 2017.
- ↑ http://nmhh.hu/dokumentum/158992/2010_filmbemutatok_osszes.xlsx
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 7 мая 2022.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Box Office Mojo — 1999. Праверана 7 сакавіка 2019.
- ↑ Box Office Mojo — 1999. Праверана 7 мая 2022.
Спасылкі
- «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 1» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)