Гары́цыя (італ.: Provincia di Gorizia, вен.: Provincia de Gorizsia, фрыульск.Provincie di Gurize, славенск.: Goriška pokrajina) — скасаваная правінцыя ў складзе вобласці Фрыулі-Венецыя-Джулія ў Італіі. Існавала да 30 верасня 2017 года. Цэнтрам правінцыі быў горад Гарыцыя. Правінцыя знаходзілася на паўднёвым усходзе вобласці і мела плошчу 466 км². Мела берагавую лінію працягласцю 47,6 км. Колькасць насельніцтва правінцыі складала 139 346 чалавек (2017 год). Каля 11 % насельніцтва правінцыі з’яўляліся этнічнымі славенцамі, большасць з іх пражывала ў сталіцы правінцыі.