Гаўя (прыток Нёмана)
Гаўя | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 100 км |
Басейн | 1 680 км² |
Расход вады | 13,6 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Ашмянскае ўзвышша |
• Каардынаты | 54°19′25″ пн. ш. 25°34′43″ у. д.HGЯO |
Вусце | Нёман |
• Каардынаты | 53°49′51″ пн. ш. 25°35′37″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіны | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Іўеўскі раён |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гаўя — рака ў Літве і Іўеўскім раёне Беларусі, правы прыток Нёмана. Даўжыня 100 км, у межах Беларусі 68 км. Вадазбор 1680 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 13,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.
Назва
Рачная назва Гаўя балцкага паходжання. Пад 1566 годам зафіксаваная форма «Говья»: «Кговъею въ Немонъ»[1].
Назва ідэнтычная назве ракі Гаўя на латвійскім Задзвінні (уцякае ў Балтыйскае мора). Перагук таксама ў назвах іх прытокаў — латвійскай ракі Vija і ракі Іўянкі (< Vija)[2]. Абедзве назвы, Гаўя i (І)Вія, матываваныя звілістасцю рачнога рэчышча.
У назве Гаўя корань ад індаеўрапейскага *gēu- / gū- «гнуць, крывіць». Ад яго таксама літоўскае gau-r-as «волас», gu-r-as «вяршыня пагорка», gu-g-a «пагорак; гузак; горб»[3].
Той жа корань у назве ракі Гавязна, а яго фанетычны варыянт — у назве ракі Гуя (усё ў басейне Нёмана)[1].
Назва Гаўя, як і аднайменная рака ў Латвіі, значыць «Звілістая (рака)».
Гідраграфія
Пачынаецца на паўднёва-заходніх схілах Ашмянскага ўзвышша Шальчынінкайскага раёна Літвы. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у 2-й палове сакавіка.
Даліна выразная. Пойма лугавая, шырынёй ад 0,1 да 0,9 км. Рэчышча звілістае, на асобных участках каналізаванае, шырыня яго ў межань 12—20 м. Берагі стромкія.
На рацэ Жэмыслаўская ГЭС.
Асноўныя прытокі
Справа: Матрона, Лынтупка, Апіта, Жыжма, Вядроўка. Злева: Вярсока, Падакупка, Клява, Якунька.
Крыніцы
Літаратура
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.