Геаграфія Ганы
Гана або Рэспубліка Гана — краіна ў Заходняй Афрыцы. З поўдня абмываецца водамі Гвінейскага заліва.
Займае плошчу 238.540 км ².
Агульная даўжыня дзяржаўнай мяжы складае 2093 км, з Буркіна-Фасо — 548 км, Кот-д’Івуар — 668 км, Тога — 877 км.
Берагавая лінія краіны: 539 км
Самая высокая кропка — гара Афаджата (Mount Afadjato) 880 м.
Клімат трапічны.
Гана падзелена на 10 абласцей, якія ўключаюць у сябе 170 раёнаў, у тым ліку 40 гарадскіх утварэнняў і 6 метраполій.
У 1961—1965 гг. ля горада Акасомба (Гана) у сутоцы рэк Чорная Вольта і Белая Вольта ў вузкай цясніне была пабудавана ГЭС. У выніку, пасля запаўнення, вадасховішча займае 3,6 % плошчы Ганы і з'яўляецца найбуйнейшым па плошчы (каля 8,5 тыс. км ²) вадасховішчам ў свеце.