Гемера
Гемера | |
---|---|
Міфалогія | старажытнагрэчаская рэлігія[d] |
Сфера ўплыву | daylight[d] і дзень |
Пол | жанчына |
Бацька | Эрэб |
Маці | Нюкта |
Браты і сёстры | Эфір |
Муж | Эфір |
Дзеці | Таласа, Aura[d], Уран і Гея |
У іншых культурах | Дыс[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геме́ра (стар.-грэч.: Ήμέρα, «дзень») — у грэчаскай міфалогіі багіня, увасаблялая дзень, дачка Нікты (Ночы) і Эрэба (Цемры) [1], сястра Эфіру. У пераказе Гігіна, нарадзілася ад Хаосу і Імглы [2].
Лічылася спадарожніцай Геліяса. Выкрала Кефала і нарадзіла ад яго Фаэтона (версія) [3]. У Алімпіі яе статуя як маці Мемнана [4] (тут яна змешваецца з Эас). Паводле Гігіна, маці Таласы (ад Эфіру).
У рымскім пантэоне Гемеры адпавядае Дыес.