Генадзь Мікалаевіч Раждзественскі
Генадзь Мікалаевіч Раждзественскі | |
---|---|
руск.: Генна́дий Никола́евич Рожде́ственский | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 4 мая 1931[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 чэрвеня 2018[3][4][…] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Nikolai Anosov[d] |
Маці | Natalya Rozhdestvenskaya[d] |
Жонка | Viktoria Postnikova[d] |
Дзеці | Sacha Rojdestvenski[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Lev Oborin[d] і Nikolai Anosov[d] |
Прафесіі | дырыжор, кампазітар, музычны педагог, піяніст |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | класічная музыка |
Выхаванцы | B. Tommy Andersson[d], Aleksandr Titov[d] і Q112895804? |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Генадзь Мікалаевіч Раждзественскі (нар. 4 мая 1931, Масква — 16 чэрвеня 2018[6]) — савецкі і расійскі дырыжор, педагог, піяніст, кампазітар і музычна-грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР (1976). Герой Сацыялістычнай Працы (1990). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1970).
Біяграфія
Музычную адукацыю атрымаў у Музычнай школе імя Гнесіных у А. Ф. Гнесінай і ў Цэнтральнай музычнай школе па класе фартэпіяна. У 1949 годзе паступіў у Маскоўскую кансерваторыю — у клас фартэпіяна Л.Аборына і оперна-сімфанічнага дырыжыравання, дзе прафесарам быў яго бацька Мікалай Аносаў. У 1954 годзе Раждзественскі скончыў кансерваторыю, у 1957 годзе — аспірантуру.
Дэбют Раждзественскага ў якасці дырыжора адбыўся ў 1951 годзе: у Вялікім тэатры пад яго кіраваннем быў выкананы балет П. І. Чайкоўскага «Спячая прыгажуня». Больш за 50 гадоў Раждзественскі кіруе рознымі расійскімі і замежнымі музычнымі калектывамі, вядзе актыўную педагагічную і музычна-асветніцкую дзейнасць. З 1974 года ён выкладае на кафедры оперна-сімфанічнага дырыжыравання Маскоўскай кансерваторыі, з 1976 года — прафесар, з 2001 года — загадчык кафедры.
У сезоне 2000—2001 гадах — мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра. З 1 верасня 2012 года ўзначальваў Камерны музычны тэатр ім. Б. А. Пакроўскага.
Памёр пасля працяглай хваробы[6].
Зноскі
- ↑ а б Рождественский Геннадий Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ Gennadi Nikolajewitsch Roschdestwenski // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Gennadij Nikolajevič Roždestvenskij // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ http://www.rayfieldallied.com/artists/gennady-rozhdestvensky/
- ↑ а б Ушел из жизни дирижер и пианист Геннадий Рождественский (руск.)(недаступная спасылка). Новости Mail.Ru. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2018. Праверана 16 чэрвеня 2018.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).