Генрых VI (кароль Англіі)
Генрых VI (6 снежня 1421, г. Віндзар, Англія — 21 мая 1471) — кароль англійскі (1422—1461, 1470—1471).
Сын Генрыха V з дынастыі Ланкастараў. У 1461 годзе, у час вайны Пунсовай і Белай ружаў, скінуты каралём Эдуардам IV Ёркам. Пасля часовай рэстаўрацыі (3.10.1470 — 11.4.1471) другі раз скінуты са стальца і забіты ў Таўэры.
Зноскі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|