Генрых Глябовіч
Генрых Глябовіч | |
---|---|
Род дзейнасці | святар |
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лістапада 1941[1] (37 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Ге́нрых Глябо́віч (1 ліпеня 1904, Гродна — 9 лістапада 1941, Барысаў) — ксёндз, прафесар тэалогіі ўніверсітэта Стэфана Баторыя ў Вільнюсе.
Біяграфія
Нарадзіўся 1 ліпеня 1904 года ў Гродне. З 1936 года — пробашч парафіі ў Троках. Сваім служэннем аказаў вялікі ўплыў на студэнцкае асяроддзе Вільні і архідыяцэзіі. 3 мая 1941 года склаў акт аддання Богу свайго жыцця як ахвяру за ратаванне веры ў моладзі.
За душпастырскае служэнне на Беларусі 9 лістапада 1941 года быў расстраляны гестапа ў Барысаве.
Зноскі
- ↑ Henryk Hlebowicz // GCatholic.org — 1997.
Спасылкі
- Інфармацыя на старонцы Catholic.By Архівавана 30 верасня 2004.
- «Ружанцовыя разважанні»