Герб Брэсцкай вобласці
Герб Брэсцкай вобласці | |
---|---|
Дэталі | |
Суб’ект | Брэсцкая вобласць |
Зацверджаны | 14 верасня 2004 |
Заснаванне | 14 верасня 2004 |
14 верасня 2004 года Указам Прэзідэнта Беларусі № 446 былі ўсталяваныя герб і сцяг Брэсцкай вобласці, зацверджаныя палажэнні пра іх і іх афіцыйныя апісанні. Паводле тэксту апісання герба:
«Герб Брэсцкай вобласці мае форму барокавага шчыта, ніжняя частка якога выкананая ў чырвоным колеры і завяршаецца формай абарончага будынка. У цэнтры чырвонага поля шчыта размешчаны залаты зубар. Верхняя частка шчыта — блакітнага колеру».
У тэксце Палажэння пра герб гаворыцца:
«Герб Брэсцкай вобласці — уласнасць Брэсцкай вобласці, правам распараджэння якой валодае Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт».
Літаратура
- Нацыянальны рэестр прававых актаў Беларусі, 2004