Герцагства Урбіна

Гістарычная дзяржава
Герцагства Урбіна
Ducato di Urbino
Герб
Герб
Герцагства Урбіна ў 1606 годзе
Герцагства Урбіна ў 1606 годзе
 >
1443 — 1631

Сталіца Урбіна (1443-1523)
Пезара (1523-1631)
Афіцыйная мова італьянская мова
Рэлігія Каталіцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Герцагства Урбіна (італ.: Ducato di Urbino) — дзяржава, якая існавала ў Марке ў эпоху Рэнесансу. Размяшчалася паміж Фларэнційскай рэспублікай і Адрыятычным морам, на поўдні межавала з папскімі ўладаннямі.

Тытул «графаў Урбіна» быў падараваны прадстаўнікам роду Монтэфельтра імператарам Фрыдрыхам II у 1213 годзе. У 1443 годзе Адантоніа да Монтэфельтра атрымаў ад Папы Яўгена IV герцагскі тытул. Пасля згасання роду Монтэфельтра напачатку XVI стагоддзя герцагства перайшло да іх сваякоў, дэла Роверэ.

У 1625 годзе Папа Урбан VIII анексаваў герцагства, зрабіўшы яго правінцыяй Папскай вобласці.

Кіраўнікі Урбіна

Графы Урбіна з роду Монтэфельтра

  • Банконтэ I да Монтэфельтра (1234—1242)
  • Монтэфельтрана II да Монтэфельтра (1242—1255)
  • Гвіда да Монтэфельтра (1255—1285)
    • З 1285 па 1304 гады графства знаходзілася пад папскім кантролем
  • Федэрыга II да Монтэфельтра (1360—1363)
  • Антоніа II да Монтэфельтра (1363—1404)
    • з 1369 па 1375 гады графства знаходзілася пад папскім кантролем
  • Гвідантоніа да Монтэфельтра (1404—1443)

Герцагі Урбіна з роду Монтэфельтра

Замак урбінскіх герцагаў

Герцагі Урбіна з роду дэла Роверэ

  • Франчэска Марыя I дэла Роверэ (1508—1516)
  • Ларэнца II Медычы (1516—1519)
    • у 1517 годзе Франчэска Марыя I дэла Роверэ ненадоўга аднавіў сваю ўладу
  • Франчэска Марыя I дэла Роверэ (1521—1538)
  • Гвідабальда II дэла Роверэ (1539—1574)
  • Франчэска Марыя II дэла Роверэ (1574—1621)
  • Федэрыга Убальда дэла Роверэ (1621—1623)
  • Франчэска Марыя II дэла Роверэ (1623—1631)
    • у сувязі са згасаннем роду дэла Роверэ з 1625 года (афіцыйна — з 1631) — у складзе Папскай дзяржавы