Герцыкскае княства

Варыяцыі тэрыторыі Ерсікі па розных картах 12 і 13 стагоддзя

Герцыкскае княства (каля 1190 — каля 1239) — удзельнае княства з цэнтрам у горадзе Герцыке (цяпер Ерсіка, цяпер пасёлак Ерсікскае воласці Ліванскага края Латвіі), існавала ў пачатку 13 ст.

Асноўнай крыніцай па гісторыі княства княства з'яўляецца «Хроніка Лівоніі» Генрыха Латвійскага. Паводле Хронікі, княствам правіў Усевалад (лац.: Vissevalde, Wiscewolodus), які знаходзіўся ў васальнай залежнасці ад полацкага князя, затым ад рыжскага біскупа. Усевалад паходзіў з полацкай галіны Рурыкавічаў, аднак дакладнае яго паходжанне не ўстаноўлена[1].

Паводле Генрыха Латвійскага, Усевалад вёў барацьбу з Лівонскім ордэнам і ў саюзе з літвою часта нападаў на ордэнскія ўладанні. У 1209 годзе Усевалад трапіў у палон да рыжскага біскупа і быў вымушаны прызнаць сябе яго васалам. Некалькі пазней ён забыўся на дадзеныя абяцанні і да 1215 годзе ваяваў супраць войскаў Ордэна. Апошнія звесткі аб княстве захаваліся з 1215 года. У 1239 годзе яго землі занялі крыжаносцы.

Паводле падання, ацалелыя жыхары крэпасці Герцыке пераправіліся на левы бераг Дзвіны і пасяліліся сярод селаў. Менавіта ад гэтых уцекачоў нібыта бярэ свой ​​пачатак Руская слабада, якая па ўказе Курляндскага герцага Якаба (1670) стала горадам, названым у яго гонар Якабштатам (цяпер г. Екабпілс). Тут ў 1675 годзе ўзвялі праваслаўную Свята-Духаўскую царкву, дзе захоўвалася старажытная плашчаніца 1415 ст.

Зноскі

  1. Існуе некалькі версій паходжання Усевалада. Часцей за ўсё яго лічаць адным чалавекам з сынам згаданага ў аповесці пра Святохну, пераказанай В. М. Тацішчавым, полацкага князя Барыса Давыдавіча.

Літаратура

  • Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Автор-составитель В. В. Богуславский — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2001. — Т. 1. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 5-224-02249-5.
  • Генрих Латвийский. Хроника Ливонии Архівавана 21 лютага 2020. / Введение, перевод и комментарии С. А. Аннинского — 2-е изд. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1938. — 185 с.
  • Švābe A. Jersikas karaļvalsts Архівавана 27 верасня 2011.. — Senatne un Māksla, 1936. p. 1, 5-31. (In Latvian, original documents in Latin included)