Глабальнае зацьменне (англ.: Global dimming) — эфект, выкліканы прыродным (вулканізм) і тэхнагенным забруджваннем атмасферыпылавымі і іншымі часціцамі, у выніку чаго колькасць выпраменьвання Сонца, якая трапляе на паверхню Зямлі, памяншаецца. Эфект моцна залежыць ад геаграфічнага становішча, але агулам па Зямлі складае парадку 5 % за 1960—1990. Глабальнае зацьменне выклікае астуджэнне паверхні, гэта значыць часткова кампенсуе глабальнае пацяпленне, выкліканае парніковым эфектам.
Лічыцца, што глабальнае зацьменне выклікана, у першую чаргу, утварэннем кропелек воблакаў вакол часціц, якія служаць цэнтрамі кандэнсацыі.
Наступствы
Агульнае астуджэнне планеты.
Памяншэнне выпаральнасці.
Пераразмеркаванне цяпла на планеце.
Узмацненне глабальнага пацяплення неўзабаве пасля таго, як значная частка антрапагенных выкідаў рэчываў, якія зацямняюць Сонца, спыніцца. Пры гэтым такое ўзмацненне, верагодна, можа запусціць больш магутныя працэсы, якія ўзмацняць глабальнае пацяпленне: самаадвольны выкід дзясяткаў мільярдаў тон метану з-пад мелкаводдзяў Арктыкі і вечнай мерзлаты.
Эўтрафікацыя· Гіпаксія · Экалагічны маніторынг · Прэснаводны экалагічны паказчык якасці · Забруджванне акіянаў · Марское смецце · Акісленне сусветнага акіяна · Разліў нафты · Фармацэўтыка і асабістая гігіена · Карабельнае забруджванне · Паверхневыя сцёк · Тэрмальнае забруджванне · Гарадскі сцёк ·Сцёкавыя воды· Водныя захворванні · Якасць вады · Застойная вада
Актыноіды ў прыродзе · Радыеактыўнасць навакольнага асяроддзя · Прадукты дзялення · Радыеактыўнае заражэнне · Плутоній у прыродзе ·Прамянёвая хвароба· Радый у прыродзе · Уран у прыродзе