Гнеў Тытанаў
Гнеў Тытанаў![]() | |
---|---|
Wrath of the Titans | |
![]() | |
Жанр | баявік, фэнтэзі, драма, прыгоды |
Рэжысёр | Джонатан Лібесман |
Прадзюсар |
Луі Летэр'е Бэзіл Іванік |
Сцэнарыст |
Дэн Мазо Дэвід Джонсан Грэг Берланці |
У галоўных ролях |
Сэм Уорцінгтан Рэйф Файнс Ліям Нісан Дэні Х'юстан Эдгар Рамірэз Біл Наі Тобі Кебел Розамунд Пайк |
Аператар | Бен Дэвіс |
Кампазітар | Хаўер Наварэтэ |
Кінакампанія |
Warner Brothers Legendary Pictures |
Працягласць | 99 хвілін |
Бюджэт | $150 млн. |
Зборы | 305 300 000 $[1] |
Краіна |
![]() |
Мова | англійская |
Год | 2012 |
Папярэдні фільм | Бітва тытанаў |
Наступны фільм | Час тытанаў |
IMDb | ID 1646987 |
Афіцыйны сайт |
«Гнеў Тытанаў» (англ.: Wrath of the Titans) — фэнтэзійны фільм рэжысёра Джонатана Лібесмана, сіквел Бітвы Тытанаў. Сусветная прэм’ера адбылася 28 сакавіка 2012 года (у Беларусі — 29 сакавіка).
Сюжэт
Праз дзесяць гадоў пасля перамогі над Кракенам Персей вядзе сціплае жыццё вясковага рыбака і ў адзіночку выхоўвае сына Геліяса. А тым часам паміж багамі і тытанамі бушуе вайна за ўладу. Ізноў саслабленыя недахопам чалавечай веры, багі губляюць кантроль над палоннымі тытанамі і іх лютым правадыром (і бацькам Зеўса, Аіда і Пасейдона) Кронасам. Даўным-даўно трыумвірат зрынуў магутнага бацьку, кінуўшы яго гнісці ў змрочныя бездані Тартара.
Персей не ў сілах супрацьстаяць гуканню продкаў, бо Аід разам з сынам Зеўса Арэсам заключылі з Кронасам пагадненне і вырашылі дапамагчы яму зрынуць Зеўса. Моц тытанаў расце па меры таго, як Зеўс губляе боскую сілу, і на Зямлі разгортваецца пекла. З дапамогай царыцы Андрамеды, паўбоскага сына Пасейдона Агенора і зрынутага бога Гефеста, Персей адважна адпраўляецца ў падземны свет, каб выратаваць Зеўса, зрынуць тытанаў і абараніць чалавецтва.
У ролях
- Сэм Уорцінгтан — Персей
- Рэйф Файнс — Аід
- Ліям Нісан — Зеўс
- Дэні Х'юстан — Пасейдон
- Эдгар Рамірэс — Арэс
- Біл Наі — Гефест
- Тобі Кебел — Агенор
- Розамунд Пайк — Андрамеда
Здымкі
Здымкі фільма праходзілі ў Лондане, Паўднёвым Уэльсе і на Канарскім востраве Тэнэрыфэ.[2]
Цікавыя факты
- На ролю Андрамеды разглядаліся Хэйлі Этвел, Джарджына Хэйг, Джанет Мантгомеры, Дамінік МакЭлігат, Клеманс Паэзі.[3]
Зноскі
- ↑ Box Office Mojo — 1999. Праверана 7 сакавіка 2019.
- ↑ Production Underway for Clash of the Titans 2 Архівавана 24 сакавіка 2011.
- ↑ Exclusive: Ramirez, Kebbell to Join 'Titans' Sequel; Atwell Testing | The Wrap Deal Central(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2011. Праверана 30 сакавіка 2012.
Спасылкі
- Гнеў Тытанаў на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- «Бітве Тытанаў» знімуць працяг(недаступная спасылка)