Гнілка
Гнілка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 16[1] км |
Басейн | 96 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 1 км на ўсход ад вёскі Арэхаўка |
• Каардынаты | 54°17′23″ пн. ш. 29°58′20″ у. д.HGЯO |
Вусце | Друць |
• Месцазнаходжанне | за 0,7 км ад аграгарадка Старое Радча |
• Вышыня | 175,3[2] м |
• Каардынаты | 54°17′46,50″ пн. ш. 29°45′35,70″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 3,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Друць → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раён | Круглянскі раён |
— выток, — вусце |
Гні́лка — рака ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 16[1] км, плошча вадазбору 96 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4 м/км. Пачынаецца за 1 км у напрамку на ўсход ад вёскі Арэхаўка[1]. Вадазбор на паўднёвых схілах Аршанскага ўзвышша. Упадае ў Друць прыкладна за 0,7 км у напрамку на захад ад аграгарадка Старое Радча.
Каля ракі вёскі Арэхаўка, Дудаковічы, Лясныя, Ваўканосава, Навапруддзе, аграгарадок Старое Радча. У напрамку на ўсход ад вёскі Дудаковічы і паміж вёскамі Лясныя і Ваўканосава на рацэ плаціны і сажалкі.
Зноскі
- ↑ а б в Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 31 жніўня 2017. (руск.)
- ↑ Ліст карты N-35-72. Выданне 1981 года. (руск.)
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 93. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 10—11. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-35-72. Выданне 1981 года. (руск.)