Гомбасецкая пячора
Гомбасецкая пячора | |
---|---|
славацк.: Gombasecká jaskyňa | |
![]() Адна з зал Гомбасецкай пячоры. | |
Каардынаты: 48°28′32,63″ пн. ш. 20°29′12,73″ у. д.HGЯO | |
Сайт | ssj.sk/sk/jaskyna/9-gombasecka-jaskyna |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/e/e3/%D0%93%D0%B5%D1%80%D0%B1_%D0%93%D0%BE%D0%BC%D0%B1%D0%B0%D1%81%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%BF%D1%8F%D1%87%D0%BE%D1%80%D1%8B.png)
Гомбасецкая пячора (славацк.: Gombasecká jaskyňa) — сталактытавая пячора ў Славакіі.
Пячора размешчана ва ўсходняй частцы краіны. Гамбасецкая пячора была выяўлена 21 лістапада 1951 года спелеолагамі-аматарамі. Адкрыта для наведвання турыстаў з 1955 года. У цяпершані час маршрут для наведвальнікаў складае 530 м у даўжыню і займае каля 30 хвілін. Агульная даўжыня пячоры — 1 525 м.
З 1995 года Гомбасецкая пячора ўвайшла ў спіс Сусветнай спадчыны ў якасці часткі пячораў Агтэлецкага і Славацкага карстаў.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гомбасецкая пячора