Унутры гарадоў федэральнага значэння ўтвораны ўнутрыгарадскія муніцыпальныя ўтварэнні (у Маскве такіх муніцыпальных утварэнняў 125, у Санкт-Пецярбургу 111, у Севастопалі 10), самі гарады муніцыпальнымі ўтварэннямі не з'яўляюцца. У мэтах захавання адзінства гарадской гаспадаркі частка паўнамоцтваў, замацаваных законам за органамі мясцовага самакіравання, захоўваецца за органамі дзяржаўнай улады суб'екта федэрацыі.
Гарады федэральнага значэння маюць свой статут (артыкул 5 п.2 Канстытуцыі РФ), не могуць уваходзіць у склад іншых суб'ектаў Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4), не могуць уключаць іншыя суб'екты Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4).
Заўвагі
↑ абПаводле расійскага заканадаўства Севастопаль з'яўляецца горадам федэральнага значэння. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Украіны Севастопаль у яе складзе з'яўляецца горадам з асаблівым статусам