Горка (Дзятлаўскі раён)
Вёска
Горка
| ||||||||||||||||||||||
Го́рка[1] (трансліт.: Horka, руск.: Горка) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. За 24 км ад г. Дзятлава, 144 км ад г. Гродна, 20 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня. 285 жыхароў, 107 двароў (1996). Базавая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі. Уваходзіць у склад Войневіцкага сельсавета.
Гісторыя
Да 26 сакавіка 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Мяляхавіцкага сельсавета[2], да 21 снежня 2009 года — у склад Раготнаўскага сельсавета[3].
Славутасці
- Свята-Георгіеўская царква (канец ХІХ стагоддзя), вул. Цэнтральная — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000698
- Паклонныя камяні (XI—XII стагоддзі), на паўночны ўсход ад вёскі — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000238
- Капліца на могілках
- Сядзіба
-
Царква Святога Георгія
-
Капліца на могілках
-
Паклонныя камяні
Крыніцы
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 16 (1136).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 21 декабря 2009 г. № 192 Об изменении границ Войневичского и Роготновского сельсоветов Дятловского района Архівавана 9 мая 2021.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 407. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0, С. 359.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горка (Дзятлаўскі раён)
- Горка (Дзятлаўскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)