Горнаўральскі (руск.: Горноура́льский) — пасёлак гарадскога тыпу ў складзе Горнаўральскай гарадской акругі і Прыгараднага раёна Свярдлоўскай вобласціРасіі. Спадарожнік Ніжняга Тагіла. Знаходзіцца побач з сялом Лая, непадалёку ад пасёлка Лая пры аднайменнай чыгуначнай станцыі. Горнаўральскі размешчаны на адкрытай раўніннай мясцовасці, за 20 км на паўночны захад ад Ніжняга Тагіла, каля ракі Лаі, на заходнім беразе Верняй Лайскай сажалкі. Пасёлак Горнаўральскі пачаў будавацца ў 1961 годзе. Статус рабочага пасёлка (пасёлка гарадскога тыпу) прысвоены ў 1977 годзе.