Гошаўскі сельсавет
Гошаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіў у | Драгічынскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Гошава |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 31 сакавіка 1959 |
Го́шаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Гошава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў Драгічынскім раёне Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 9 чэрвеня 1958 года ў склад Ліпнікаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Салава, Суткі і Чарнопаль)[1]. Скасаваны 31 сакавіка 1959 года, тэрыторыя далучана да Хомскага сельсавета[2].
Крыніцы
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.