З 1911 года, японскія гісторыкі сталі лічыць Імператараў Паўднёвага Двара прадстаўнікамі галоўнай лініі Імператарскага дому, таму Імператар Го-Камацу, пры якім дзве дынастыі былі аб’яднаны, стаў лічыцца 100-м Імператарам Японіі. У той час, калі Імператары Паўночнага Двара разглядаліся як законныя спадчыннікі Імператарскага Дому, Імператар Го-Камацу лічыўся 6-м Імператарам Паўночнага Двара і 101-м Імператарам Японіі.