Гроўт
Гроўт (англ.: Groat) — англійская сярэбраная манета 14-19 стагоддзяў. Упершыню выраблены ў 1351 годзе (лігатурная маса 4,57 г), адпавядаў 4 пені. З канца 15 стагоддзя маса манеты бесперапынна змяншалася (у 1-й палове 19 стагоддзя 1,88 г). У 1856 годзе чаканка гроўта спынена, да 1857 года заставаўся ў абарачэнні.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).