Група армій «F»
Група армій «F» ням.: Heeresgruppe F | |
---|---|
Краіна | Трэці рэйх |
Падпарадкаванне | Трэці рэйх |
Уваходзіць у | Галоўнае камандаванне сухапутных войскаў вермахта |
Тып | Група армій |
Войны | Другая сусветная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Максіміліян фон Вейхс |
Гру́па а́рмій «F» (ням.: Heeresgruppe F) — адна з груп армій Германіі падчас Другой сусветнай вайны.
Другая сусветная вайна
Была сфарміравана 12 жніўня 1943 года ў 13-й ваеннай акрузе пад кіраваннем штаба асобага прызначэння оберкватэрмайстара. Падчас Другой сусветнай вайны група армій «F» дзейнічала на Балканах. З 25 жніўня 1943 года адначасова называлася Глаўнакамандаваннем Паўднёвага Усходу (ням.: Oberbefehlshaber Südost). У падпарадкаванні групы армій знаходзіліся ўсе нямецкія войскі на акупаваных тэрыторыях Югаславіі, Грэцыі і Албаніі, а таксама на прылеглых астравах Міжземнага мора. Таксама камандаванне групы фактычна ажыццяўляла кіраўніцтва войскамі ўсташскай Харватыі і сербскіх калабарацыяністаў. Да другой паловы 1944 года, галоўнай задачай падраздзяленняў групы армій было ажыццяўленне акупацыйных функцый і барацьба з партызанскім рухам на тэрыторыях Грэцыі і Югаславіі. У выніку Балгарскай аперацыі савецкія войскі занялі Балгарыю і выйшлі на балгарска-югаслаўскую мяжу, увайшоўшы ў баявое сутыкненне з войскамі групы армій «F». У ходзе Белградская аперацыі Чырвонай Арміі нямецкія войскі былі разбітыя і адступілі ў Венгрыю і паўднёвыя раёны Германіі. Частка сіл групы армій «F» ўдзельнічала ў баях за Будапешт. 25 сакавіка 1945 года група армій «F» была расфарміравана.
Баявы склад групы армій «F»
Кастрычнік 1943
- штаб групы армій «F»
- 521-ы полк сувязі групы армій «F»
- група армій «E» — камандуючы генерал-палкоўнік Александэр Лёр
- 2-я танкавая армія — камандуючы генерал-палкоўнік Лотар Рэндуліч
Кастрычнік 1944
- штаб групы армій «F»
- 521-ы полк сувязі групы армій «F»
- група армій «E» — камандуючы генерал-палкоўнік Александэр Лёр
- 2-я танкавая армія — камандуючы генерал ад артылерыі Максіміліян дэ Ангеліс
- Армейская група «Сербія» — камандуючы
Люты 1945
- штаб групы армій «F»
- 521-ы полк сувязі групы армій «F»
- група армій «E» — камандуючы генерал-палкоўнік Александэр Лёр
Камандуючы групай армій
- генерал-фельдмаршал Максіміліян фон Вейхс (26.08.1943-25.03.1945)
Гл. таксама
- Спіс камандуючых нямецкімі групамі армій падчас Другой сусветнай вайны
Літаратура
- Буркхарт Мюллер-Гиллебранд. Сухопутная армия Германии, 1939—1945 гг. — М.: Изографус, Эксмо, 2002. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 5-94661-041-4.
- Залесский К. А. Вооружённые силы III Рейха. Полная энциклопедия.Вермахт, люфтваффе, кригсмарине. — М.: Эксмо, 2008. — 944 с. — 4000 экз. — ISBN 978-5-903339-73-0.