Група савецкіх войск у Германіі

Група савецкіх войск у Германіі
ням.: Gruppe der Sowjetischen Streitkräfte in Deutschland, GSSD
англ.: Group of Soviet Forces in Germany, GSFG
Гады існавання 19451994
Краіна  СССР
 Расія
Падпарадкаванне Наркамат абароны СССР→
Міністэрства абароны СССР
Міністэрства абароны
Уваходзіць у Узброеныя сілы СССР (1945—1992),
Аб’яднаныя Узброеныя Сілы Садружнасці Незалежных Дзяржаў (1992),
Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі (1992—1994)
Тып воінскае фарміраванне
Складаецца з
Дыслакацыя

Група савецкіх войскаў у Германіі, ГСВГ (ням.: Gruppe der Sowjetischen Streitkräfte in Deutschland, GSSD) — кантынгент Узброеных Сіл СССР на тэрыторыі ГДР.

Гісторыя

Кантынгент утвораны 9 чэрвеня 1945 года як Група савецкіх акупацыйных войск у Германіі (ГСАВГ) для кантролю за выкананнем патрабаванняў Акта аб безагаворачнай капітуляцыі УС Германіі ў савецкай зоне акупацыі. Упраўленне, сфармаванае на базе палявога ўпраўлення 1-га Беларускага фронту, першапачаткова размяшчалася ў г. Патсдаме, а ў 1946 пераведзена ў г. Вюнсдорф. У 1949-м у сувязі з утварэннем ГДР ГСАВГ ператворана ў ГСВГ. У 1957 ахова дзяржаўнай мяжы перададзена пагранвойскам ГДР, а за групай захавана права кантролю праезду ў Заходні Берлін ваеннаслужачых ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і іншыя кантрольныя функцыі згодна з Патсдамскай дэкларацыяй[1].

У чэрвені 1989 года ГСВГ перайменавана ў Заходнюю групу войск.

У 1990 годзе кіраўнікамі СССР і ФРГ заключаны дагавор, які прадугледжваў, што ўсе савецкія войскі на тэрыторыі Германіі павінны былі пакінуць яе з канца 1990 па 1994 год. 31 жніўня 1994 вывад войск завершаны[2].

Склад

На перыяд 1980-х і пачатку 1990-х гадоў у ГДР знаходзіліся[3]:

  • 82-я брыгада асобага прызначэння
  • 3-я асобная гвардзейская брыгада спецыяльнага прызначэння
  • мотастралковая брыгада
  • 43-і асобны полк аховы і забеспячэння
  • 34-я артылерыйская дывізія
  • 1-я гвардзейская танкавая армія
    • 9-я танкавая дывізія (фарміравання 1945 года)
    • 11-я танкавая дывізія
    • 20-я гвардзейская мотастралковая дывізія
  • 2-я гвардзейская танкавая армія
    • 16-я танкавая дывізія
    • 21-я мотастралковая дывізія
    • 94-я гвардзейская мотастралковая дывізія
    • 207-я мотастралковая дывізія
  • 3-я агульнавайсковая армія
    • 7-я танкавая дывізія
    • 10-я танкавая дывізія
    • 12-я танкавая дывізія
    • 47-я танкавая дывізія
  • 8-я гвардзейская агульнавайсковая армія
    • 27-я мотастралковая дывізія
    • 39-я мотастралковая дывізія
    • 57-я гвардзейская мотастралковая дывізія
    • 79-я танкавая дывізія
  • 20-я агульнавайсковая армія
    • 25-я танкавая дывізія
    • 32-я танкавая дывізія
    • 35-я мотастралковая дывізія
    • 90-я танкавая дывізія
  • 16-я паветраная армія

Статус

Прававы статус савецкіх войск на тэрыторыі ГДР вызначаўся пагадненнем 1957 года.

Зноскі